В Кореличском районе завершен сев льна-долгунца (инфографика)

У Карэліцкім раёне на раніцу 19 красавіка падрыхтавана 12223 га пад сяўбу яравых культур з запланаваных 18913 га, або 65%, у тым ліку пад сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур — 4104 га, што складае 100% ад плана.

Пасеяна 9908 га яравых культур, што складае 52% ад запланаваных 18913 га, у тым ліку ранніх зерневых і зернебабовых 4104 га (100%). Праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 13533 га. Асноўная апрацоўка глебы праведзена на 7068 га. Лён-даўгунец пасеяны на 2150 га (100%), аднагадовыя травы — 367 га (100%), цукровыя буракі — 2510 га (67%), гарчыца — 131 га (100%). Кукурузу на зерне пасеялі на 447 га, што складае 18%, на сілас — 199 га (4%). Шматгадовыя травы падсеяны на 1103 га (49%). Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 546 га, або 22%. З палёў сабраны камяні на плошчы 8509 га, у тым ліку з азімых — 3417 га. Хімпраполка азімых зерневых праведзена на 5087 га (75%). Апрацавана азімага рапсу ад шкоднікаў 4240 га (107%), ад хвароб — 1770 га (45%), ростарэгулятарамі — 1470 га (37%).

Азімыя зерневыя падкормлены ў трэці раз на 4%, азімы рапс у трэці раз — 63%. Шматгадовыя травы на 100% атрымалі падкормку, сенакосы і пашы — 46%. Агульная патрэба мінеральных угнаенняў, уключаючы азот, фосфар і калій, пад яравую сяўбу складае 12002 тоны. На 19 красавіка ў наяўнасці маюцца 10176 тон (85%). Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 464,8 тысячы тон арганічных угнаенняў (запланавана 497 тыс. тон, працэнт выканання — 94). На палі раёна вывезена 432,6 тысячы тон (93%), унесена 342 тысячы тон арганікі (74%).