В Кореличском районном краеведческом музее прошел музейный урок

Кожны чалавек вывучае гісторыю сваёй краіны не толькі па падручніках, паданнях і легендах, але і па тых помніках гісторыі і культуры, якія захаваліся і якімі багаты ўсе краіны свету. 18 красавіка ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі прайшоў музейны урок, прысвечаны Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных месц. Яго наведалі вучні 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы.”

У ходзе занятку супрацоўнік музея Марыя Белянова пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй узнікнення свята і зрабіла віртуальны экскурс па вядомых і знакавых помніках гісторыі, якія былі пастаўлены ў гонар тых, хто змагаўся за Радзіму падчас Вялікай Айчыннай вайны.

— Кожны з нас павінен зразумець, што для захавання культурнай спадчыны, не абавязкова быць гісторыкам-краязнаўцам, дастаткова проста не быць абыякавым, любіць і шанаваць сваё мінулае, — адзначыла Марыя Уладзіміраўна.

У завяршэнні сустрэчы навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны па помніках, мемарыялах і знакавых месцах, згаданых падчас мерапрыемства.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара