С какими вопросами звонят кореличчане на субботние прямые линии?

У Карэліцкім раёне працягваецца практыка правядзення прамых тэлефонных ліній кіраўніцтвам райвыканкама.

Так, жыхар вёскі Скрышава Райцаўскага сельвыканкама паскардзіўся на стан дарогі Скрышава-Забердава. Дарожнае пакрыццё пакутуе з-за сельскагаспадарчай тэхнікі, рух якой актывізуецца вясной. На званок вяскоўца аператыўна адрэагавалі: было праведзена прафіляванне дарогі.

Жыхар агр. Малюшычы паведаміў, што вуліца Арцюха ў аграгарадку патрабуе рамонту. 15 мая праведзены частковы рамонт вулічнага пакрыцця.

Адразу з трыма пытаннямі патэлефанавала на прамую лінію жыхарка вёскі Раманы Райцаўскага сельсавета. Яна прасіла падмесці вуліцу, прачысціць водапрапускную канаву і навесці парадак на зямельным участку, які належыць юрыдычнай асобе. Па званку заяўніцы прынялі меры: вуліца была аператыўна прыбрана ад пяску, канава будзе прачышчана ў чэрвені, а юрыдычная асоба пасля атрымання прадпісання будзе вымушана навесці парадак на зямлі.

Іна ЛЕЙКА