Последний звонок прозвенел для выпускников Райцевской средней школы имени В. А. Головача

Радасны і чуллівы апошні званок прагучаў для выпускнікоў Райцаўскай сярэдняй школы імя У. А. Галавача. Сёлета сцены роднай школы пакінулі пяцёра вучняў. Наперадзе ў іх — доўгая поўная цікавых імгненняў дарога. Але куды б не прывёў іх жыццёвы шлях, яны заўжды будуць памятаць родную школу, месца, дзе ім заўсёды рады.





Павіншавалі выпускнікоў і ўсіх вучняў установы адукацыі першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько, старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандр Мяцеліца і настаяцель царквы святой вялікамучаніцы Варвары Аляксей Шышкір.

— Паважаныя выпускнікі, наперадзе ў вас экзамены, паступленне, вучоба па спецыяльнасці, якую вы выбралі, — звярнуўся да адзінаццацікласнікаў Яўгеній Бусько. — Дзе б вы не апынуліся, памятайце, што там, дзе вы нарадзіліся і выраслі, дзе прайшло ваша дзяцінства, вас заўжды любяць і чакаюць. Поспехаў вам!








Са словамі віншавання выступіў дырэктар школы Пётр Буляк, і ўзнагародзіў вучняў школы, якія былі актыўнымі ў вучобе і грамадскім жыцці ўстановы адукацыі. Таксама былі ўручаны падзякі бацькам, чые дзеці дасягнулі поспехаў у школьным жыцці.

Атрымалі выпускнікі і наказ ад сваіх маленькіх таварышаў, тых, для каго гэта вясна стала першай школьнай вясной, першакласнікаў, якія ў адказ атрымалі ад адзінаццацікласнікаў памятныя падарункі.






Завяршылася мерапрыемства традыцыйным флэшмобам, падчас якога выпускнікі выпусцілі ў неба паветраныя шарыкі — сімвал развітання з дзяцінствам і пачатку новага дарослага жыцця.