В Кореличском районе с 31 марта по 4 апреля пройдут учения военнослужащих

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягваецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей.

Праверка носіць комплексны характар. Асабістаму складу трэба будзе вылучыцца ў прызначаныя раёны, правесці шэраг вучэнняў і трэніровак.

Адным з падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Карэліцкага раёна з 31 сакавіка па 4 красавіка будуць праводзіцца вучэнні.

Беларускія ваенныя працягваюць выконваць задачы ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2023-2024 навучальным годзе.