На планерке у председателя: уборка и озеленение райцентра, ремонт улиц и дорог

Вясна ўступіла ў свае правы, і на аператыўнай нарадзе старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей даручыў камунальным службам паскорыць тэмпы вясновай уборкі, каб ачысціць райцэнтр ад рэагентаў, бруду і смецця.

— Другі тыдзень у раёне ідзе месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку. Усім нам хочацца хадзіць па адрамантаваных вуліцах, жыць без бруду і смецця. Сітуацыя па ўтрыманні вуліц і дарожнай сеткі, навядзенні парадку пакідае жадаць лепшага. Нават восеньскую лістоту дзе-нідзе прыйдзецца прыбіраць цяпер. На ўборцы замацаваных тэрыторый задзейнічаны камунальныя службы, прадпрыемствы, арганізацыі. Жыхароў раёна таксама просім не заставацца ўбаку, — сказаў кіраўнік раёна.

Стан вулічна-дарожнай сеткі пасля зімы таксама не радуе. Рэакцыя на гэта ёсць. Работнікі ДРБУ-158 у сярэднім за тыдзень грэйдзіруюць каля 30 км дарог. У дадзены момант ідзе рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця на 2-кіламетровым участку дарогі Палужжа-Машэвічы, ямачны рамонт на дарозе Беразавец-Лукі-Далматаўшчына. Рамонт дарог у раёне ўзяты на асаблівы кантроль. Складзены графік аднаўлення дарожна-транспартнай інфраструктуры. Дарожнікі аператыўна рэагуюць на звароты жыхароў.

Падчас нарады асаблівая ўвага нададзена замене асвятлення і вонкавых банэраў у райцэнтры, устаноўцы малых архітэктурных формаў і азеляненню.

— Часу на навядзенне парадку застаецца на так ужо і шмат: наперадзе вялікае дзяржаўнае, усенароднае свята — Дзень Перамогі. Да 1 мая парадак павінен быць усюды, — падкрэсліў Андрэй Гардзей.

Іна ЛЕЙКА