Глабальны фонд выдзяляе Беларусі $5 млн на лячэнне хворых на туберкулёз і ВІЧ

Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй (ГФ) выдзяляе Беларусі грант у памеры $5 млн на лячэнне хворых на туберкулёз і інфіцыраваных ВІЧ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Праграмы развіцця ААН у Беларусі.

Пагадненне паміж ПРААН і Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя (асноўным атрымальнікам сродкаў гранта ГФ) будзе падпісана 19 лютага ў Мінску.

Памер сродкаў, што выдзяляюцца Глабальным фондам па гэтым пагадненні, — больш як $5 млн. Фінансавыя сродкі пойдуць на закупку медыцынскіх прэпаратаў і абсталявання, а таксама на павышэнне патэнцыялу РНПЦ у сферы закупак і забеспячэння.

У цырымоніі прымуць удзел пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Марына Сачак, прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый.

БЕЛТА.

Добавить комментарий