З ордэнам Маці!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні ордэнам Маці 17 жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей.
Восем з узнагароджаных жанчын — жыхаркі Гродзеншчыны. Гэта хатняя гаспадыня, якая пражывае ў Кастрычніцкім раёне г. Гродна Крысціна Валер’еўна Гулько, работніца камбіната грамадскага харчавання сэрвіснага ўнітарнага прадпрыемства “АзотСэрвіс” г. Гродна Таццяна Вячаславаўна Каляда, паштальён 25-га аддзялення паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП паштовай сувязі “Белпошта” Марына Эдвардаўна Малышка, повар ДУА “Яслі-сад № 15 г. Слоніма” Таццяна Мікалаеўна Панасенка, памочнік начальніка мабілізацыйнага аддзялення штаба 74-га асобнага палка сувязі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, старшы прапаршчык Святлана Аляксандраўна Рэбус, работніца ДУА “Яслі-сад №7 г. Ліда” Ірына Васільеўна Санкевіч, медыцынская сястра ДУАЗ “Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка” Алеся Аляксандраўна Шынкевіч.
Сярод узнагароджаных — аператар машыннага даення ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Карэліцкага раёна Вольга Мікалаеўна Дрык.

Добавить комментарий