У аграгарадку Лукі праведзены сельскі сход

Адзінокім —
асаблівая ўвага
Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык назваў сельскія сходы традыцыйнымі. На іх прадстаўнікі служб раёна расказваюць пра абстаноўку ў раёне і правілы паводзін людзей у быту. Старшыні сельскіх Саветаў узначальваюць аглядныя камісіі, яе члены вывучаюць становішча домаўладанняў жыхароў раёна, звяртаюць увагу на пячное ацяпленне, электраправодку, іншыя пытанні.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца адзінокім грамадзянам. Ім рэкамендуецца ўстанаўліваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Ды ўвогуле гэта карысна зрабіць усім грамадзянам — прыбор неаднойчы выратоўваў жыцці. Адна з прычын многіх няшчасцяў — гэта курэнне, і трэба пазбаўляцца шкоднай звычкі.sxod-063
У быт вяскоўцаў уваходзіць новая бытавая тэхніка. Электраправодка, якая даўно праведзена, не можа вытрымаць такой “нагрузкі”. Пажадана яе праверыць, пры неабходнасці замяніць, што датычыць і іншых прыбораў, у якіх сышоў тэрмін карыстання.
Напрыканцы сустрэчы Руслан Юр’евіч заклікаў прысутных быць нераўнадушнымі да тых, хто жыве побач. Дзеці павінны клапаціцца пра сваіх састарэлых бацькоў, цікавіцца, ці ўсё ёсць да ацяпляльнага сезону, у чым маюць патрэбу. Гэта іх святы абавязак.
Не закрываць вочы на правапарушэнні
Пра асноўныя прычыны гібелі людзей паведаміў начальнік Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Валерый Іванавіч Салаўёў. Сярод іх былі абазначаны выпадкі, калі людзі сталі ахвярамі злачынстваў, а таксама — гібель на дарогах і атручванне алкаголем.
Валерый Іванавіч абстаноўку ў раёне лічыць спакойнай. Выказваў пажаданне больш адказна аднесціся да сваіх маёмасці і здароўя. Заклікаў не закрываць вочы на тое, што адбываецца навокал, і паведамляць у міліцыю пра правапарушэнні, а таксама ўносіць прапановы па рабоце ахоўнікаў правапарадку.
Не пакідайце дзяцей адных!
Начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Канстанцінавіч Рыбак дэталёва прааналізаваў прычыны ўзнікнення пажараў. Адна з іх — парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення. Вяскоўцы павінны выконваць няхітрыя правілы: прачысціць дымаход, прыбіць незгаральны ліст ля печкі, прапальваць яе праз пэўны час і г. д.sxod-047
Дзіцячая гібель на пажарах — пытанне, якое не пакідае раўнадушнымі. Віталій Канстанцінавіч раіў не пакідаць дзяцей адных, праводзіць з імі растлумачальныя гутаркі.
Нагадаў пра ўстаноўку ў дамах і кватэрах аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, пра ўніверсальны нумар 112, па якім можна выклікаць экстраныя службы.
Электраправодка — у спраўным станеsxod-093
Пра правілы карыстання газам у быту паведаміў начальнік Карэліцкага цэха газавай гаспадаркі Мікалай Мікалаевіч Радзецкі. Адно з асноўных правілаў — забараняецца карыстацца прыборамі ў няспраўным стане, а пры з’яўленні паху газу тэлефанаваць па нумары 104.
Начальнік Энергаінспекцыі Міхаіл Аляксандравіч Гацкі заклікаў сачыць за спраўнасцю электраправодкі. Неабходна, каб разеткі, выключальнікі, свяцільнікі былі ў спраўным стане, як і ўвод у жылыя дамы. Выказаў просьбу: не дапускаць дзіцячага свавольства з электраправодкай.
* * *
Старшыня Лукскага сельвыканкама Людміла Іванаўна Ваўчок адзначыла, “колькі б мы не наведвалі людзей і не праводзілі растлумачальную работу, ім самім трэба выконваць неабходныя правілы і дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу”.
На сельскім сходзе ўвазе прысутных былі прадстаўлены прафілактычны фільм і канцэртная праграма.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий