В Кореличском районе стартовал конкурс «Народ против СПИДа»

00

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
раённага конкурсу «Народ супраць СНіДу»
І. Мэты і задачы.
— адлюстраванне сродкамі плаката, лістоўкі, відэароліка, прэзентацыі глабальнай небяспекі – ВІЧ-СНІД у раёне;
— маральна-этычнае выхаванне моладзі;
— прапаганда здаровага ладу жыцця.
ІІ. Арганізатары конкурсу.
Аддзел метадычнай работы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
ІІІ. Намінацыі. Умовы правядзення.
Конкурс “Народ супраць СНІДу” праводзіца ў намінацыях: на найлепшы відэаролік, на якім могуць быць зняты флэшмобы ці АУТРЫЧы, плакат (у тэхніках гуаш, каляровы аловак, калаж, акварэль, тэмпера і інш., на выбар аўтара), лістоўку, прэзентацыю і г.д.
Па тэхнічных якасцях:
— Арыгіналы плакатаў ці лістовак павінны адпавядаць умовам друку. Работы таксама павінны быць без склеек, трэшчын, перагібаў і наклеены на цвёрдую аснову. На адваротным баку плаката ці лістоўкі наклейваецца канверт, у які ўкладваюцца звесткі аб аўтары (прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, месца працы (вучобы), адрас, кантактны тэлефон).
— Відэаролік ці прэзентацыя(Microsoft PowerPoint) .
Фармат відэароліка – праізвольны, прэзентацыі- ppt.
Мінімальнае разрашэнне відэароліка – 480×360 для 4:3, 480×272 для 16:9.
Максімальная працягласць відэароліка – не больш 3-х хвілін.
Удзел у відэароліку самаго ўдзельніка неабавязковы.
Карыстанне пры мантажы і здымку відэароліка спецыяльных праграм і інструментаў – на меркаванне ўдзельніка.
Колькасць відэаролікаў — не абмежавана.
Удзельнікі самі вызначаюць жанр відэароліка (інтэрв’ю, рэпартаж, відэакліп і г.д.).
Відэаролік можа складацца з фотаздымкаў.
На конкурс не прымаюцца ролікі рэкламнага характару, якія абражаюць годнасць і пачуцці іншых людзей і якія не ўкладваюцца ў тэматыку конкурсу.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць прафесійныя мастакі, студэнты каледжа, ліцэя, вучні школ.
На конкурс ад кожнай установы прадстаўляецца 2-3 работы ў розных намінацыях.
IV. Тэмы конкурсу (на беларускай і на рускай мовах):
ВІЧ-нфекцыя існуе. Як найбольш наглядна ілюстраваць разбуральную работу віруса.
Міфы пра ВІЧ-СНІД і іх выкрыццё.
Засцярога ад ВІЧ і як яна працуе.
Як пайсці і здаць аналіз, чаму гэта неабходна.
Як прыняць станоўчы статус.
Як жыць з ВІЧ-пазітыўным статусам і захаваць сацыяльны, барацьба з ВІЧ-дыскрымінацыяй.
ВІЧ і мацярынства (бацькоўства).
Як працуюць лекі ад ВІЧ.
Якія правы і якія абавязкі ёсць у ВІЧ-інфікаванага.
ВІЧ і наркотыкі.
Як правільна казаць аб ВІЧ.
V. Крытэрыі адзнак.
Конкурс «Народ супраць СНіДу» ацэньваецца журы па наступных крытэрыях:
навізна і арыгінальнасць падачы матэрыялу;
якаснае афармленне.
адпаведнасць работ тэматыцы намінацый конкурсу;
творчая навізна;
наяўнасць гукавога суправаджэння, відэаэфекты (у відэароліках);
агульнае эмацыянальнае ўспрыманне.
VI. Падвядзенне вынікаў і заахвочванне пераможцаў раённага конкурсу.
Па выніках конкурсу журы вызначае лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступеняў па дзвюх узроставых катэгорыях (дзіцячая, дарослая), і намінацыях.
Журы мае права не прысвойваць месцы, падзяляць 2, 3 месцы, уводзіць дадатковыя спецыяльныя дыпломы:
— глядацкіх сімпатый; (відэаролік, плакат, лістоўка, прэзентацыя);
— за прапаганду здаровага ладу жыцця;
— за мастацкі ўзровень;
— за арыгінальнасць плаката, відэароліка, прэзентацыі, лістоўкі і інш.
— самаму малодшаму ўдзельніку;
— за складанасць кампазіцыі;
— за лепшае выкананне ў асобных тэхніках (гуаш, акварэль, жывапіс і інш.) для лістоўкі і плаката;
— за лепшы калектыўны плакат, відэаролік і г.д.
— за лепшую ідэю адлюстравання назвы конкурсу;
— за ўдалы дэбют;
— за выкарыстанне ў плакаце, лістоўцы нетрадыцыйных матэрыялаў (метал, тканіна і г.д.).
Матэрыялы на конкурс павінны быць прадстаўлены да 1 снежня 2016 г. на электронны адрас: kor.omr@mail.ru, ці ў групу Вк — https://vk.com/public126979418, альбо на флэш карце на адрас: г. п. Карэлічы, пл. 17 Верасня.
Кантактны тэлефон: 2-08-99 .
Вынікі конкурсу падводзяцца 5 снежня 2016 года. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Добавить комментарий