В ЦСОН прошел конкурс профессионального мастерства соцработников

«Клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы»
Пад такою назваю ў ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» праведзены конкурс прафесійнага майстэрства сацыяльных работнікаў.
З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык, які выказаў словы падзякі сацыяльным работнікам за працу, дзякуючы якой захоўваецца бяспека многіх састарэлых людзей — яны жывуць камфортна, адчуваюць клопат дзяржавы. Пажадаў ім прадэманстраваць сваё майстэрства і атрымаць зарад добрай энергіі.
Вядучая мерапрыемства, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Наталля Міхайлаўна Расюкевіч з усёй цеплынёй і павагай на працягу сустрэчы апавядала пра сацыяльных работнікаў, людзей вялікай душы і добрага сэрца, якія штодзённа прымаюць на сябе хвалі людскіх праблем, аддаюць свае сілы тым, хто мае патрэбу ва ўвазе і дапамозе.
Канкурсанты маюць свае таленты і захапленні, яны спаборнічалі ў чатырох намінацыях: «Візітная картка і прэзентацыя сваёй працы», «Я — прафесіянал», «Наш кулінарны шэдэўр», «Творчы конкурс». У кожнай яны раскрылі сваё прафесійнае майстэрства, кулінарныя здольнасці, таленты. Вызначаны пераможцы конкурсу: каманда «Прамяні святла» (г. п. Карэлічы і Красненскі сельсавет) заняла першае месца, «Культура» (Турэцкі і Ярэміцкі) — другое, «Вясёлыя дзяўчаты» (Малюшыцкі) — трэцяе, а прыз глядацкіх сімпатый атрымала каманда «Добрыя сэрцы» (Варанчанскі, Цырынскі, Райцаўскі сельсаветы). Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны прэміямі і падарункамі.
Радасць сустрэчы з канкурсантамі раздзялілі ганаровыя госці мерапрыемства: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Міхайлаўна Санчук, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Аляксандраўна Богуш, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама, старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Валянціна Міхайлаўна Сіўко, дырэктар ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Інэса Мікалаеўна Семібратава, якія выказалі пажаданні ў адрас сацыяльных работнікаў.
Добрыя музычныя творы падарылі ўдзельнікі клуба «Поющие сердца» (ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна») Тамара Мікалаеўна Юрчык і Лідзія Казіміраўна Алясюк. res-133 res-110 res-093 res-141 res-158 foto-056 foto-060 foto-061 foto-038 res-121
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий