Супрацоўнікі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у абласным конкурсе “Бібліятэчная пляцоўка” ў рамках першага абласнога кніжнага фестывалю “Кніга і час”

11 чэрвеня ў г. Свіслач супрацоўнікі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у абласным конкурсе “Бібліятэчная пляцоўка” ў рамках першага абласнога кніжнага фестывалю “Кніга і час”, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
– Сёння ў Свіслачы бібліятэкі Гродзеншчыны прэзентуюць сваю дзейнасць праз унікальныя праекты. А іх вельмі шмат, і яны цікавыя. Таму што бібліятэкі ідуць у нагу з часам, яны перасталі быць толькі месцам, дзе можна ўзяць пачытаць кнігу, – паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч падчас адкрыцця мерапрыемства.
Карэліцкія бібліятэкары добра падрыхтаваліся і арганізавалі шыкоўную экспазіцыю пад назвай “Во саду ли, в огороде”, дзе прадставілі літаратуру па садоўніцтву, агародніцтву, кветкаводству, пчалярству і кулінарыі. Гасцей сустракалі і віталі гаспадар і гаспадыня, пчаляр і мядзведзь. Усе жадаючыя мелі магчымасць пачаставацца духмяным мядком і пафатаграфавацца ў фотазоне. Для дзяцей працавала дзіцячая пляцоўка з конкурсамі, гульнямі, крыжаванкамі і віктарынамі.
Наталля КАЗАРЭЗ,
метадыст
ДУК “Карэліцкая
раённая бібліятэка”.

Добавить комментарий