Кореличский боксер с республиканских соревнований привез бронзу

На Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па боксе, якая днямі адбылася ў Магілёве, карэліцкі спартсмен Арцём Орсіч у вагавай катэгорыі 54 кг заваяваў трэцяе месца і вярнуўся дадому з бронзавым медалём і дыпломам.
Ужо чатыры гады педагог дадатковай адукацыі Іван Уладзіміравіч Дзёмушкін трэніруе выхаванца аб’яднання па інтарэсах «Агульная фізічная падрыхтоўка» раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Арцёма Орсіча. Навучэнец 6 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы» рэгулярна з’яўляецца ў спісах лепшых баксёраў не толькі вобласці, але і рэспублікі. Аднак дасягнутыя вынікі не мяжа. Трэнера і ўзыходзячую зорку бокса, па іх словах, аб’ядноўвае адна мэта – Алімпійскія гульні.
Увесь калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі жадае Арцёму высокіх спартыўных дасягненняў, і, як яго папярэднік і выпускнік Цэнтра Аляксей Алфёраў, выканаць разрад майстра спорту па боксе ў 17 гадоў і нават раней. Дарэчы, навучэнец УА «Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» Аляксей Алфёраў на гэтым тыдні ў райцэнтры правёў майстар-клас для юных баксёраў.
Не магу не адзначыць таксама дасягненні Паўла Ражнова, які ў вагавай катэгорыі 50 кг заняў першае месца ў першынстве Гродзенскай вобласці па боксе сярод юнакоў 2000-2001 гадоў нараджэння, Уладзіслава Марчыка і Яўгена Булдыка, пераможцаў абласной спартакіяды школьнікаў па боксе сярод юнакоў 2003-2004 гадоў нараджэння. Іх поспехі – высокая ацэнка работы таленавітага педагога.
Вікторыя РУСЕЦКАЯ,
метадыст раённага Цэнтра творчасці
дзяцей і моладзі.

Добавить комментарий