Кому положены безналичные жилищные субсидии на оплату ЖКУ, рассказывает специалист Кореличского РУП ЖКХ А. В. Хиневич

З 1 кастрычніка 2016 года пачала працаваць сістэма па выплаце безнаяўных жыллёвых субсідый на падставе выяўляльнага і заяўнага прынцыпаў. У першым выпадку рабіць нічога не трэба – сістэма сама ўсё праверыць і налічыць субсідыю ў жыроўку. Пра тое, што дзяржава іх падтрымала, людзі даведаюцца па факце: у жыроўцы асобным радком прапішуць, колькі ад дзяржавы атрымана грошай, і на гэтую ж суму паменшыцца аплата за паслугі ЖКГ. Але па выяўляльнаму прынцыпу субсідыю могуць атрымаць толькі асобна пражываючыя непрацуючыя пенсіянеры і грамадзяне, якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці. У другім жа выпадку неабходна напісаць заяву і сабраць адпаведныя дакументы.

Безумоўна, многіх цікавіць пытанне, якія ж камунальныя паслугі субсідзіруе дзяржава. Па-першае, толькі тыя камунальныя паслугі, якія не перавышаюць устаноўленыя нарматывы спажывання. Усё, што звыш нормаў, вы будзеце аплачваць самастойна. Па-другое, дзяржава субсідзіруе толькі асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама ацяпленне. А вось на тыя паслугі, ад якіх можна адмовіцца (напрыклад, дамафон, тэлеканалы, Інтэрнет і інш.), дзяржава аказваць дапамогу не будзе.

Хто можа атрымаць безнаяўную субсідыю?

Субсідыі будуць прадастаўляцца ў тым выпадку, калі на аплату камунальных паслуг (без перавышэння нарматываў ужывання) будзе расходавацца больш 20 працэнтаў прыбытку гарадской ці 15 працэнтаў сельскай сям’і. Але на дапамогу дзяржавы не могуць разлічваць тыя, у каго ў маёмасці дзве ці больш кватэр, а таксама той, хто здае кватэру. Дарэчы, не дадуць субсідыі і беспрацоўным, якія не былі зарэгістраваны на біржы працы.

Для прыкладу возьмем пенсіянера, які пражывае ў двухпакаёвай кватэры плошчай 50 квадратных метраў у г.п. Карэлічы. У ацяпляльны сезон плата за камунальныя паслугі згодна нормаў ужывання складае 49,64 рублёў. Для атрымання субсідыі сукупны прыбытак павінен быць меншы 248,2 рублёў.

Важным з’яўляецца і тое, што субсідыі па выяўляльнаму прынцыпу прадастаўляюцца на 3 месяцы, затым прадаўжэнне адбываецца аўтаматычна. Тэрмін прадастаўлення субсідый па заяўнаму прынцыпу – 6 месяцаў. Для далейшай дзяржаўнай дапамогі неабходна зноў пісаць заяву і збіраць пакет дакументаў.

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі – гэта рэальная дапамога дзяржавы: за II квартал бягучага года 8 чалавек, якія пражываюць у г.п. Карэлічы і г.п. Мір, сталі плаціць па жыроўцы менш. Усе яны былі вызначаны сістэмай аўтаматычна. А сума змяншэння ў жыроўцы вар’іруецца ад 1 рубля 40 капеек да 26 рублёў 51 капейкі. Згадзіцеся, для пенсіянераў і іншых катэгорый грамадзян, у якіх кожная капейка на рахунку, такая дапамога адчуваецца.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 3-05-03.

Читайте также:

В сфере особого внимания — совершенствование и развитие ЖКХ

Щепа согреет лучше газа, — считают в Кореличском РУП ЖКХ

Добавить комментарий