У Карэліцкім раёне праводзіцца раённы конкурс «Моладзь супраць СНіДу»

У Карэліцкім раёне праводзіцца раённы конкурс «Моладзь супраць СНіДу».

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, Маладзёжны савет Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, раёная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын», раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа аб’яўляюць аб правядзенні раённага конкурсу «Моладзь супраць СНіДу».

Конкурс праводзіцца ў намінацыях на лепшы відэаролік (могуць быць зняты флэшмобы ці АЎТРЫЧы, у жанрах інтэрв’ю, рэпартаж, відэакліп і інш.), фотаздымак (у жанрах: начны фотаздымак, мабілаграфія, жанравы фотаздымак, ламаграфія, люмінаграфія).

Відэаролік:

Фармат відэароліка – адвольны.

Мінімальнае разрашэнне відэароліка – 480×360 для 4:3, 480×272 для 16:9.

Максімальная працягласць відэароліка – не больш  3-х хвілін.

Удзел у відэароліку самаго ўдзельніка конкурсу неабавязковы.

Карыстанне пры мантажы і здымцы відэароліка спецыяльных праграм і інструментаў – на меркаванне ўдзельніка.

Колькасць відэаролікаў — не абмежавана.

Удзельнікі самі вызначаюць жанр відэароліка (інтэрв’ю, рэпартаж, відэакліп).

Відэаролік можа складацца з фотаздымкаў.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць прафесійныя мастакі, студэнты каледжа, ліцэя, вучні школ, моладзь арганізацый, прадпрыемстваў раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

На конкурс ад кожнай установы прадстаўляюцца 2-3 работы ў розных намінацыях.

Тэмы конкурсу:

ВІЧ-інфекцыя існуе — як найбольш наглядна ілюстраваць разбуральную работу віруса.

Людзі з ВІЧ.

Міфы пра  ВІЧ-СНІД і іх выкрыццё.

Засцярога ад ВІЧ і як яна працуе.

Як пайсці і здаць аналіз, чаму гэта неабходна.

Як прыняць станоўчы статус.

Каханне і ВІЧ.

ВІЧ і мацярынства (бацькоўства).

Як працуюць лекі ад ВІЧ.

Якія правы і якія абавязкі ёсць у ВІЧ-інфіцыраванага.

ВІЧ і наркотыкі.

Як правільна казаць аб ВІЧ.

Па выніках конкурсу журы вызначае лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступеняў па дзвюх узроставых катэгорыях (дзіцячая, дарослая) і намінацыях.

Журы мае права не прысвойваць месцы, падзяляць 2, 3 месцы, уводзіць дадатковыя спецыяльныя дыпломы.

Матэрыялы на конкурс павінны быць прадстаўлены да 29 лістапада 2017 г. на электронны адрас: kor.omr@mail.ru, ці ў групу Вк — https://vk.com/public126979418, альбо на флэш-карце на адрас: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, аддзел метадычнай работы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Кантактны тэлефон 2–08-99.

Фотаздымкі будуць размешчаны ў фае Карэліцкай раённай бібліятэкі.

Вынікі конкурсу падводзяцца 1 снежня 2017 года. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Добавить комментарий