У жителей Кореличского района есть уникальная возможность пожать лапу символу наступающего года — служебной овчарке Гере

Дарагія маленькія жыхары Карэліцкага раёна! Напярэдадні навагодніх свят рэдакцыя газеты «Полымя» і Карэліцкае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ праводзяць акцыю «Дай лапу, Гера!».
Любы жадаючы выхаванец дзіцячага сада альбо вучань школы Карэліцкага раёна можа паціснуць лапу сімвалу надыходзячага Новага года — службовай аўчарцы Геры і сфатаграфавацца з ёй на памяць.
Для таго, каб стаць удзельнікам акцыі, напішыце пісьмо на адрас рэдакцыі : 231430 г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 7 альбо на наш электронны адрас polymia@mail.grodno.by. Пакіньце сваё імя і прозвішча, кантактны тэлефон.
Фота ўдзельнікаў акцыі будуць размешчаны на афіцыйным сайце газеты polymia.by, а таксама на старонках газеты «Полымя».
Пішыце нам! Гера чакае сваіх новых сяброў!

Добавить комментарий