Электрабяспека на кожным участку

У адпаведнасці з артыкулам 17 і 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і са згоды Карэліцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэнням №762 ад 11 снежня 2017 года зацвердзіў рашэнне аб утварэнні на тэрыторыі Карэліцкага раёна наступных ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання: 1. Участак для галасавання №1 (цэнтр — г.п. Карэлічы, памяшканне ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы»). 2. Участак для галасавання №2 (цэнтр — г.п. Карэлічы, памяшканне ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”). 3. Участак для галасавання №3 (цэнтр — г.п. Карэлічы, памяшканне Карэліцкай ЦРБ). 4. Участак для галасавання №4 (цэнтр — агр. Краснае, памяшканне аддела культуры і вольнага часу Красненскага Дома культуры ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”). 5. Участак для галасавання №5 (цэнтр — в. Г. Рута, памяшканне Гарнаруцкага фельчарска-акушэрскага пункта УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”). 6. Участак для галасавання №6 (цэнтр — в. Баранавічы, памяшканне ДУА “Баранавіцкая СШ”). 7. Участак для галасавання №7 (цэнтр — агр. Палужжа, памяшканне адміністрацыйнага будынка КСУП “Племзавод “Карэлічы”). 8. Участак для галасавання №8 (цэнтр — агр. Малюшычы, памяшканне ДУА “Малюшыцкі ВПК д/с-БШ”). 9. Участак для галасавання №9 (цэнтр — агр. Райца, памяшканне ДУА “Райцаўскі ВПК д/с-СШ”). 10. Участак для галасавання №10 (цэнтр — агр. Варонча, памяшканне ДУА “Варанчанскі ВПК д/с-СШ”). 11. Участак для галасавання №11 (цэнтр — агр. Цырын, памяшканне адміністрацыйнага будынка СВК”). 12. Участак для галасавання №12 (цэнтр — г.п. Мір, памяшканне аддзела культуры і вольнага часу Мірскага гарадскога Дома культуры ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”). 13. Участак для галасавання №13 (цэнтр — г.п. Мір, памяшканне гарадской бальніцы). 14. Участак для галасавання №14 (цэнтр — агр. Аюцавічы, памяшканне ДУА “Аюцавіцкі ВПК д/с-БШ”). 15. Участак для галасавання №15 (цэнтр — агр. Ярэмічы, памяшканне аддзела культуры і вольнага часу Ярэміцкага Дома культуры ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”). 16. Участак для галасавання №16 (цэнтр — агр. В. Жухавічы, памяшканне аддзела культуры і вольнага часу Жухавіцкага Дома культуры ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”). 17. Участак для галасавання №17 (цэнтр — агр. Лукі, памяшканне аддзела культуры і вольнага часу Лукскага Дома культуры ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”). 18. Участак для галасавання №18 (цэнтр — агр. Турэц, памяшканне аддзела культуры і вольнага часу Турэцкага Дома культуры ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”).
У адпаведнасці з гэтым кіраўніцтву вышэйадзначаных участкаў для галасавання неабходна вызначыць спіс (пералік) пасад і прафесій асоб неэлектратэхнічнага персаналу, пры выкананні работ якой можа ўзнікнуць небяспека паражэння электрычным токам, які павінен мець уяўленне аб небяспецы паражэння электрычным токам і правілах аказання першай дапамогі. Гэты персанал пры прыёме на работу павінен прайсці ўводны інструктаж па ахове працы ў адпаведнасці з улікам патрабаванняў да персаналу з группай па электрабяспецы 1 у адпаведнасці з правіламі тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў, і правіламі тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі электраўстановак.
Аляксандр ДАНІЎКА,
інспектар Карэліцкай РЭІ.

Добавить комментарий