Очередной пикет в поддержку кандидатов в депутаты местных Советов депутатов 28-го созыва был выставлен в г.п. Кореличи

7 лютага на пляцоўцы каля Карэліцкага раённага маладзёжнага цэнтра быў выстаўлены чарговы пікет, на якім актывісты раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” і начальнік Карэліцкага маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія дары” Ларыса Міхайлаўна Рапавец, якая з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Карэліцкай выбарчай акрузе №33 Сяргея Васільевіча Барычэўскага, таксама акцэнтавалі ўвагу на важнасць голаса кожнага грамадзяніна. Ларыса Міхайлаўна знаёміла будучых выбаршчыкаў з біяграфіяй С. В. Барычэўскага і асноўнымі накірункамі яго перадвыбарнай праграмы.
Аксана ЯНУШ.

Добавить комментарий