Председатель СПК «Свитязянка-2003» Владимир Головач удостоен звания «Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь»

Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 работнікаў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

 Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага і нафтахімічнага комплексаў, энергетычнай сістэмы, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах транспарту, гандлю, адукацыі і культуры.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена старшыні кааператыва «Свіцязянка-2003» Уладзіміру Галавачу.

Пад кіраўніцтвам У. А. Галавача СВК «Свіцязянка» займае адну з перадавых пазіцый не толькі на Гродзеншчыне, але і ў рэспубліцы, з’яўляецца неаднаразовым пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці работы ў сельскай гаспадарцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.