Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці і смутку, праведзены на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў Карэлічах

22 чэрвеня на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры сабраліся прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў гарпасёлка, каб аддаць даніну павагі і памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Слова трымалі намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык і начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў, старшы лейтэнант Сяргей Аляксандравіч Шалін.
Памяць загінулых на вайне ўшанавана хвілінай маўчання.
Да падножжа помніка ўдзячныя патомкі ўсклалі вянкі, карзіны, кветкі.

Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны ЛЕЙКА.

Добавить комментарий