Подписка-2018. Друзей у газеты «Полымя» стало еще больше!

21 верасня, у пятніцу, на тэрыторыі рынка г.п. Карэлічы прайшоў чарговы Дзень падпісчыка на раённую газету «Полымя».

Журналіст Галіна Смалянка i супрацоўнік мясцовага паштовага аддзялення з радасцю і ў дэталях пазнаёмілі з нашай газетай зацікаўленых жыхароў і гасцей Карэліч. І ўсяго за гадзіну акцыі ў нас стала на 13 падпісчыкаў, нашых новых любых сяброў, больш!

Дзякуй за ваш выбар! Мы вельмі радыя, што вы з намі!
Разам мы проста каманда мары!

І яшчэ раз нагадаем…

Кошт падпіскі на месяц складае 3 руб. 40 кап., на квартал — 10 руб. 20 кап. Мы падлічылі: за 3 рублі 40 капеек можна купіць літр малака i кефіру, бохан хлеба. Умоўна гэта адна вячэра на сям’ю. За гэты ж кошт «Полымя» можна чытаць цэлы месяц!

Фота Вікторыі КАСЦЮК

Добавить комментарий