Сотрудники Центра творчества детей и молодежи поздравили ветеранов труда с Днем пожилых людей

З нагоды Дня пажылых людзей, які святкуецца ў нашай краіне 1 кастрычніка, супрацоўнікі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» павіншавалі тых, хто на працягу доўгіх гадоў якасна і натхнёна выконваў сваю працу.

Раённая акцыя “Адрасы клопату” накіравана на тое, каб адзначыць цяплом і павагай былых супрацоўнікаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Так, віншаванні са святам былі накіраваны педагогам дадатковай адукацыі па духоўным накірунку Ніне Ігнацьеўне Масюкевіч і Алене Васільеўне Жук, настаўніку пачатковых класаў Ніне Уладзіміраўне Гарон і былому дырэктару ўстановы Галіне Паўлаўне Лагуцік.

Акцыя стартавала яшчэ ў суботу, 29 верасня, калі дзеці сваімі рукамі стваралі яскравыя кветкавыя букеты і салодкія падарункі. Навучэнцы гурткоў па інтарэсах Дарына Дрозд і Надзея Януш, якім выпала адказная роля павіншаваць ветэранаў працы, вывучылі вершы і з вялікім інтарэсам крочылі ў дамы тых, хто чакаў іх з самай раніцы. Ці трэба гаварыць аб тым, што шчаслівыя твары педагогаў гарэлі ўдзячнасцю і бязмернай радасцю ад таго, што іх помняць? Безумоўна, прыемна было ўсім: і дзеючым педагогам, і былым, якія, праводзячы гасцей, не пераставалі гаварыць такое шчырае і кранальнае “дзякуй”.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

Добавить комментарий