Карэліччына віншуе з Днём абаронцаў Айчыны! (+шыкоўнае відэа)

? Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! ?
? Дарагія жыхары раёна! ?

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Воінская служба заўсёды была і застаецца справай гонару, а людзі ў ваеннай форме — прыкладам адвагі, мужнасці і вернасці абавязку. У гэтым свяце — павага да абаронцаў роднай зямлі, падтрыманне традыцый і прызнанне заслуг многіх пакаленняў воінаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны на палях бітваў.

Ветэраны — гонар і слава нашага народа. Ім аддаём даніну адмысловай павагі і выказваем сардэчную падзяку за актыўную жыццёвую пазіцыю, вялікую патрыятычную работу сярод моладзі.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, даўгалецця.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ