На Кореличчине продолжаются субботники (фото)

Калектыў Карэліцкага раёна газазабеспячэння працуе на суботніку каля ракі Рутка.

25 сакавіка ў Карэліцкім раёне стартаваў месячнік па санітарнай ачыстцы. Ён праводзіцца для навядзення неабходнага парадку ў санітарным стане раёна пасля асенне-зімовага перыяду.

Кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў арганізоўваюць работу па прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, у тым ліку замацаваных і дваровых тэрыторый, гаспадарчых зон, могілак, мемарыялаў, палігонаў, дарожна-вулічнай сеткі, прыдарожных палос, вытворчых баз, інжынерна-тэхнічных сістэм ліўневых каналізацый, рэчышчаў адводных каналаў, труб-пераездаў на шляхах зносін, аб’ектаў грамадскага карыстання з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў збудаванняў і будынкаў, грамадскасці.

                                                                         Ачышчэнне русла ракі Рутка.

Навядзенне парадку на тэрыторыі Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Работнікі Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прыбіраюць тэрыторыю цэнтра.

Працаўнікі Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

Іна ЛЕЙКА

Фота прадастаўлена ўстановамі і арганізацыямі — удзельнікамі суботнікаў.