• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.10.2026, 18:59
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Лента новостей

Правінцыйны СВЕТ: Час ёсць!

by
04.05.2019
в Лента новостей, Общество
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Ведаеце, які адзін з самых папулярных выразаў ХХІ стагоддзя? Вы, як і я, не раз прамаўляеце гэтыя словы за дзень. Вось яны: “Няма часу”. І шчыра кажучы, я думаю, што, нават калі бы ў сутках было 48 гадзінаў, нам усё роўна не хапіла бы іх. Але нядаўна я сказала сабе: “Стоп! Час ёсць”.

…Нам падабаецца хадзіць на выставы, канцэрты, у тэатры. Кожнага вабіць туды нешта сваё: адпачыць душой, правесці культурна вольны дзень, адчуць сябе элітай, вырвацца на некалькі гадзін з руціны, паскакаць да столі пад любімыя хіты ды узгадаць маладосць і гэдак далей. А яшчэ ў тым жа музеі, гледзячы на шэдэўр, мы на нейкі момант страчваем пачуццё часу і думаем: “Вось яна – вечнасць!” І з гэтай ілюзіяй бясконцасці чалавечага існавання мы вяртаемся да свайго звычайнага жыцця. І як заведзеныя паўтараем: “Я буду жыць у тым, што пакіну пасля сябе, у дзецях, у пабудаваным доме і пасаджаным дрэве і шмат яшчэ ў чым”. І цешымся гэтым “буду”. А тым часам жыццё ідзе тут і зараз, мы ж яго не заўважаем.

Таму паміж паходамі ў музей і планамі на будучыню, варта зазірнуць… у бальніцу, напрыклад, у неўралогію і зразумець: “Час ёсць, але яго ў нас няшмат”.

…Суседка па палаце маёй цёці распавядае пра звычайны аўторак, калі яна з раніцы на паперцы распланавала, што купіць ды зрабіць, бадзёрая прыйшла на працу, а тут раз – і цемра, дыягназ – інсульт. І такіх гісторый вы пачуеце ў неўралогіі сотні.

У нас ёсць сучасная апаратура, дзейсныя лекі, добрыя спецыялісты, светлыя бальніцы, але галоўнае, пакуль мы не трапілі ў якую-небудзь палату №9, – час. Час падумаць, як я жыву. Бо, дзякуй Богу, я ЖЫВУ, хаджу, бачу гэты дзіўны май, абдымаю родных, чую голас любімых, атрымліваю асалоду ад пахаў язміну і бэзу. Толькі вось ці раблю я ўсё гэта, а, можа, жыву па схеме “работа-дом-работа” і свет навокал і ўнутры мяне стаў чорны-белы з рэдкімі каляровымі стужкамі?..

Не, я так больш не хачу. Не хачу забываць, які дзень на календары, бо адзін тыдзень падобны да іншага. Не хачу жыць на каве і адчуваць хранічную стомленасць. Не хачу бачыць сяброў раз у квартал і спісвацца з імі з нагоды дня народзінаў альбо Новага года. Не хачу выдзяляць тыя некалькі гадзін, каб хоць крыху пабыць з роднымі. Не хачу планаваць, калі спакойна пагуляю ці знянацку паеду ў падарожжа. Не хачу адкладваць кнігу, якую ўжо другі год не паспяваю дачытаць. Не хачу адключаць тэлефон, бо на працы завал і я не маю “раскошы” пагаварыць з блізкімі нават паўгадзіны пра простыя рэчы. І, прабачце, за дэталі, але не хачу быць у 31 нейкім іржавым “механізмам”, у якога то спіна баліць, то галава трашчыць і пасля працоўнага ненармаванага дня сіл няма нават разаслаць дыванок для ёгі і скруціцца ў самую простую асану. Не хачу адчуваць сябе вінаватай і ўсім павіннай, што за 24 гадзіны не паспяваю зрабіць гару ў большасці непатрэбных даручэнняў, бо заўтра будзе новы стос паперак з паметкай “да выканання” і загадам зрабіць тое ж самае толькі наадварот. Не хачу адкладваць на потым свае мары. І не хачу, каб такіх “не хачу” у маім жыцці набіралася на вось такі вялізны абзац, як сёння. Бо я хачу ЖЫЦЬ!

Я хачу, калі раптам у які-небудзь аўторак да мяне прыйдзе цемра, унутры мяне ззяла святло міліярдаў шчаслівых успамінаў і не было жалю за марна пражытыя гады. Я хачу стаць тым чалавекам, які расплюшчыць вочы і ўбачыць у палаце блізкіх людзей, што будуць побач і на сёмы дзень крызісу хваробы, і на дваццаць першы, і заўжды. Іх прыйдзе не так шмат, але варта пражыць так, каб яны ў мяне былі. Бо, паверце, гэта страшна і сэрца сціскаецца ад болю, калі бачыш у палатах самотных і пакінутых людзей, чуеш іх плач і стогны. Я хачу расці не па кар’ернай лесвіцы, а так, каб у канцы кожнага дня на маім рахунку сумлення было як мага найменш нядобрых учынкаў. Бо ў самай люксавай VIP-палаце ў самым наварочаным шпіталі свету мяне наўрад ці пацешыць таблічка “Усемагутны бос і кавалер усіх узнагарод планеты Зямля”. Ды і яе не будзе. Начальнік я ці рабочы, у бальніцы я проста пацыент з палаты №N. Проста хворы чалавек. Усё, без тытулаў і званняў. Так я прыйшла у гэты свет, так у рэшце рэшт і пайду.

Разумею, нагнала я зараз тугу. Але, рабяты, ЧАС ЁСЦЬ, прарвёмся:)!

Марына КАЗЛОВІЧ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».