Приглашаем! 18 мая запомнится кореличчанам большим районным спортивным праздником

? Усе на стадыён!

18 мая на гарадскім стадыёне «Юнацтва» адбудзецца 39-е раённае спартыўнае свята, прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У праграме: валейбол, перацягванне каната, гіравы спорт, тэст Купера, лёгкаатлетычная эстафета, міні-футбол, гарадошны спорт, дартс.

Падчас мерапрыемства падвядуць вынікі спартыўна-масавай працы ў калектывах фізкультуры раёна і вызначаць мацнейшых спартсменаў і каманды для ўдзелу ў абласных гульнях працоўных і спартакіядзе «Залаты колас».

Пачатак спаборніцтваў у 10.00.