На Кореличчине готовность техники к посевной кампании составляет 55-60%

Рамонт землеапрацоўчай і пасяўной тэхнікі сельгаспрадпрыемствамі Карэліччыны ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам па забеспячэнні тэхнічнай гатоўнасці машынна-трактарнага парка да правядзення палявых работ у 2020 годзе, зацверджаным Карэліцкім райвыканкамам.

Механізатар КСУП «Лукі-Агра» Аляксандр Ваўчок і электрагазазваршчык гаспадаркі Сяргей Ермаловіч

Аднак, назіраючы за пагоднымі сюрпрызамі, можна зрабіць выснову, што ў надвор’я маецца свой асабісты графік. І калі сёлета пачнецца пасяўная кампанія, сказаць цяжка, магчыма раней, чым у мінулым годзе.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргея Гавіны, па стане на 30 студзеня раённы працэнт гатоўнасці землеапрацоўчай і пасяўной тэхнікі складае 55-60%.

Гэтыя лічбы ўтрымліваюцца на ўзроўні сярэднеабласнога паказчыка. Аднак з кожным тыдням ён павялічваецца. Таму механізатарам раёна неабходна актывізаваць работы па падрыхтоўцы тэхнікі да пачатку пасяўной кампаніі.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара