Аграрии Кореличчины — областные лидеры по подготовке почвы под сев яровых культур и темпам сева сахарной свеклы

На раніцу 14 красавіка аграрыі Карэліччыны падрыхтавалі 17189 га пад сяўбу яравых культур, альбо 85% ад плану. Пры сярэднеабласным паказчыку 70% Карэліцкі раён займае першую пазіцыю ў вобласці. Гаспадаркамі раёна пасеяна 11571 га яравых культур, што складае 57% ад запланаваных 20336 га. Па тэмпах сяўбы Карэліччына саступае толькі Гродзенскаму раёну, займаючы другі радок у абласной зводцы. Адным з першых у вобласці сяўбу цукровых буракоў завяршыў СВК “Свіцязянка-2003”. Аграрыі некаторых сельгаспрадпрыемстваў раёна прыступілі да сяўбы кукурузы. На раніцу 14 красавіка царыца палёў пасеяна на 284 га, што складае 4% ад неабходных 6408 га.