Кореличский райисполком и Совет депутатов поздравляют с Днем работников леса и лесоперерабатывающей промышленности

Паважаныя работнікі лясной галіны! Дарагія ветэраны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Стала добрай традыцыяй у трэцюю нядзелю верасня адзначаць працу тых, чыімі рукамі ствараюцца, захоўваюцца і прымнажаюцца лясныя багацці нашай краіны.
Тых, каму даручана граматна і беражліва распараджацца найважнейшым эканамічным рэсурсам дзяржавы. 

Сёння лес аб’ядноўвае людзей розных прафесій, і менавіта ў гэтым залог яго ўстойлівасці і росквіту.
І менавіта так — з агульных намаганняў — вырастае і аўтарытэт лясной галіны і людзей, якія ў ёй працуюць.
Зберагчы і разумна распарадзіцца прыродным здабыткам — няпростыя задачы, якія ляжаць на плячах усіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай.
Прыемна адзначыць, што работнікі галіны годна спраўляюцца з гэтай місіяй.

Жадаем усім работнікам лясной гаспадаркі ніколі не губляць любові да сваёй справы, ва ўсім заставацца прафесіяналамі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў