17 октября 2020 года Кореличский район присоединится к акции «Чистый лес»

17 кастрычніка 2020 года ва ўсіх арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і ў тым ліку дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Навагрудскі лясгас» стартуе добраахвотная акцыя «Чысты лес».

Як паведаміў намеснік дырэктара Навагрудскага лясгаса Аляксандр Дасько, падчас акцыі будзе праведзена ачыстка лясоў ад смецця, добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку насельніцтва.

Калектыў Навагрудскага лясгаса запрашае мясцовыя органы выканаўчай і распарадчай улады, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, а таксама ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі. Дадатковую інфармацыю па месцы і часе збору ўдзельнікаў і месцы правядзення акцыі можна атрымаць па тэлефонах лясгаса: 8-01597-2-99-19, 8-01597-2-08-56 або ў найбліжэйшым лясніцтве.