В фойе районной библиотеки состоялось открытие персональной выставки по вытинанке Татьяны Маклюк

Лёгкія і паветраныя, вытанчаныя і ажурныя … Работы па выцінанцы майстра, актыўнага ўдзельніка раённых і абласных выстаў, майстар-класаў і фестываляў, члена аматарскія аб’яднання “Карэліцкія вытокі” Таццяны Маклюк можна апісваць бясконца. Аднак, вядома, лепш адзін раз пабачыць. А пазнаёміцца з работамі майстра можна на персанальнай выставе “Ажурныя фантазіі”, адкрыццё якой адбылося ў сераду, 30 верасня, у фае Карэліцкай раённай бібліятэкі.

Адкрыла творчую сустрэчу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА РГА “Беларускі саюз жанчын” Іна Санчук, якая шчыра падзякавала таленавітаму майстру за стварэнне неверагодных работ, якія будуць радаваць вока чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

-Хочацца пажадаць вам натхнення, новых творчых ідэй і задумак, якія абавязкова ўвасобяцца ў жыццё і будуць высока ацэнены на абласным і рэспубліканскім узроўнях, – пажадала Іна Санчук.

Цёплыя словы ў імя майстра прагучалі таксама з вуснаў дырэктара раённага Дома рамёстваў Юліі Баярэнка і намесніка дырэктара раённай бібліятэкі Алена Лісоўскай, якая, дарэчы, таксама стварае шэдэўральныя работы па выцінанцы.

Цэнтральнае ж слова на адкрыцці персанальнай выставы належыла аўтару работ Таццяне Маклюк.

-Бадай што, кожны з нас у дзяцінстве ствараў асабістыя выцінанкі, выразаючы сняжынкі з паперы і ўпрыгожваючы імі вокны падчас зімовых святаў. А яшчэ я памятаю, як матуля расказвала мне пра папяровыя сурветкі, якія таксама самі выразалі. Я паспрабала, і мяне гэтая справа захапіла і ўразіла. Мне цікава не проста ствараць выцінанкі, але знайсці свой асабісты стыль, своеасаблівую разынку. Менавіта гэтым я і займаюся апошнія 10 гадоў. Сюжэты для будучых работ бяру ў інтэрнэце, але, зразумела, падчас увасаблення іх у жыццё дабаўляюцца індывідуальныя элементы, адметныя рысы. Мой асноўны інструмент – простыя манікюрныя нажніцы, працуючы якімі і ставараючы выцінанкі я адчуваю маральнае задавальненне і душэўнае заспакаенне.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара