Развітальны восені матыў ад карэліцкіх паэтаў

Развітальны восені матыў…

Развітальны матыў лістапада напоўнены заўжды мелодыяй захаплення асенняй прыгажосцю і смуткам Дзімітрыеўскай памінальнай суботы, калі мы з адвечнай удзячнасцю ўспамінаем родных і дарагіх нам людзей, якіх ужо няма побач з намі. Можа, прырода нездарма так паклапацілася, каб у развітальнай мелодыі восені прысутнічалі сум і ноткі радасці, выкліканыя навакольным хараством, каб ізноўку пранікнуцца запаветам, пакінутым нам продкамі: з годнасцю прадаўжаць іх добрыя справы, жыць з аптымізмам, разумеючы, што, як піша Аляксандра Панасенка, «жизнь идет по своим законам, изменить никому не дано». І, сустракаючы свае восень і зіму, «не грустить о вечной весне, ведь ее не бывает…» Няхай сённяшні выпуск «Рэчанькі» напоўніць вашы сэрцы светлай музыкай душы мясцовых паэтаў, ладам і згодай.

Галіна КАЛТУНОВА

 

Восень

Восень хустку залатую

Завязала нездарма:

Ці ж за весну маладую

Не найпрыгажэй яна?

 

Над рачулкай распусціла

Спелы лён тугой касы…

I кастрычніку ў кадзіла

Назбірала верасы…

 

Што вясна? Як фанабэрка —

Першацветы ды ручай!…

Дробны дожджык мыў люстэрка,

А ў восені — адчай…

 

3 хусткі золата струсіла…

Не шкадуй, такой бяды!

І, як маці, ахрысціла

Апусцелыя сады…

Святлана МОНІЧ

Восень

Тужліва плача вецер у наднябессі,

Гарыць і кружыцца ў паветры жоўты ліст.

Я падхаплю яго ў цёплыя далоні:

 «Куды ж ты, восені прамень?»

У небе — хмары. У небе толькі хмары,

А пад нагамі з лісця дываны.

У лесе ўсё нібыта ў час пажару,

Здаецца, полымя шугае ў вышыні.

Спяваюць нам на развітанне птушкі,

У свой адвечны адлятаюць шлях.

Іх песні сумаваць прымусяць душы,

Прымусяць доўга марыць у палях.

Дар’я СТРЫГА

 

Асенняе падарожжа

Нядаўна жыта буйнае калоссе

Да долу нахіляла галаву,

А сёння зноў пад птушак шматгалоссе

Я па іржышчы напрасткі іду.

 

Дажджу ўчарашняга сляды абутак бэсцяць,

Ды не спалохае хлюпоты тае бруд.

Асенні краявід мне сэрца песціць,

Бо я душой, істотай тут.

 

Над пожняю аблокі нізка-нізка

Плывуць блакітна-бляклай талакой,

І спуджаных шпакоў з-пад ног сямейка

У неба ўзнялася нада мной.

 

Па бездарожжы, напрасткі з гасцінца

Шыбую, дзе акном міргне здалёк

Сябрук майго юнацтва і дзяцінства —

Мой самы лепшы ў свеце хутарок.

Раіса РАМАНЧУК (ШЫМКА)

Осень

Еще роса не тронута морозом

На изумрудной озими дрожит,

И ветром оголенная береза

Слова прощанья листьям говорит.

 

Еще земля туманами согрета —

Путь вьюгам и метелям перекрыт.

Прощальной лаской греет бабье лето,

И куст калины нежностью горит.

 

А тишина блаженная такая…

Лишь песней журавлиной мысль в уме,

Что осень к нам приходит золотая,

Чтоб подготовиться могли к зиме.

Леонила ДЕНЬКЕВИЧ

 

Пісьмо для мамы

Мы ў час той пра мабільнікі не зналі,

Адзін быў тэлефон на ўсё сяло,

З вялікае патрэбы тэлефанавалі,

Зваротнай сувяззю часцей было пісьмо.

Я ўспамінаю тыя даўнія гады,

Як на вучобу з дому ад’язджала,

Наказ давала мама мне такі,

Каб край дзяцінства я не забывала.

Ужо была ў мяне свая сям’я,

І часу як заўжды мне не хапала.

Ды хоць сваімі справамі занятая была,

А маме пісьмы рэгулярна адпраўляла.

Цяпер жа зразумела я сама,

Што мама сваім сэрцам іх чытала,

Бо не выкідвала ні аднаго пісьма,

А ў шуфлядцы акуратна зберагала.

Ад часу тыя пісьмы пацямнелі,

Іх моўчкі перачытваю адна.

Дзесяцігоддзі, нібы птушкі, адляцелі,

Сярод жывых і мамачкі няма…

Цяпер куды пісьмо я напішу,

Як раскажу сваёй сівой матулі,

Што з гонарам сягоння ўжо нашу

Пачэснае я званне прабабулі?

За вокнамі пунцовы лісцяпад

Лісток пажоўклы прыляпіў да рамы.

А ў Храм на памінальныя «дзяды»

Падам запісачку, нібы пісьмо для мамы…

Марыя ПАЛУЯН

 

Не грустите о вечной весне

Моет дождик мои подоконники,

Треплет ветер листву берез,

Поседели давно все поклонники,

Но не надо ни грусти, ни слез.

 

Жизнь идет по своим законам,

Изменить никому не дано,

Помолись, друг, святым иконам,

Время мудрости подошло.

 

Так безвременно в детстве, юности

Все ушедшие в мир иной

Захотели б дожить до старости,

Поменяться с тобой судьбой.

 

Помолись за прожитые годы,

Помолись и поставь свечу,

И забудь про свои невзгоды,

Я добра тебе, счастья хочу.

 

Так прекрасна весна молодая,

Красно лето цветами, теплом,

Осень славна своим урожаем,

Ожиданьем зимы, покоем и сном.

 

Так встречай свою осень и зиму,

Не грусти ты о вечной весне,

Ведь ее не бывает (поверь мне),

Не давай лишь стареть душе.

Александра ПАНАСЕНКО

Мне шанцуе

    Гісторыя наша – заўжды таямніца –

“Адбітак часоў у дрыготкай  вадзе”.

Да брамы жыцця, нібы да крыніцы,

Аповед вякоў прывядзе.

 

Шанцуе з маленства — жыву ў Беларусі!

У старонцы чароўнай, у краіне дабра!

За Маці, Радзіму я шчыра малюся,

Бо лепшых за іх ва ўсім свеце няма!

 

Край працы, надзеі сялянскай –

Прасцягі бяскрайніх палёў.

Яго баранілі ў лясах партызанскіх –

Агонь несмяротных гадоў…

 

Стагоддзі, бы коні, нясуць па прасторы,

Як вершнікі мары ляцяць.

Крыламі кранаюць далёкія горы –

Да зорнага неба імчаць!

 

Шанцуе з маленства — жыву ў Беларусі!

У краіне сапраўднай, краіне дабра!

За Маці, Радзіму я шчыра малюся,

Бо лепшых за іх ва ўсім свеце няма!

За Маці, Радзіму заўжды я малюся,

А лепшых за іх ва ўсім свеце няма!      

Алесь Івянецкі            

    

Мой край

Мой край — сонечнае лета!

Кошык ягадаў, грыбоў

Ды пузатых агуркоў.

Мой край — восеньскія дні,

Дрэвы быццам у агні.

Мой край — снежная зіма,

Завіруха без канца.

Мой край — цёплая вясна

І спеў птушак ля акна.

Пахі кветак у бары,

Смех і гульні дзетвары.

Гэта ўсё край родны мой,

Люблю яго любой парой.

Ангеліна СЛІНЬКО

Край мой сінявокі

Карэліччына! Край мой сінявокі,

Дзе Нёман паўнаводны ўдаль бяжыць.

Вяртаюся ці зблізку, ці здалёку,

І думаю: як хораша тут жыць!

У гэтым краі ўсё так сэрцу міла:

І Свіцязь, як люстэрка, між лясоў,

І Мірскі замак — памяць Радзівілаў,

І сінь ільну, і мора верасоў.

Тут ягад і грыбоў, розных зёлак

Хапае ўсім, і ўсім нам па душы,

Калі надыдзе зноў асенні золак,

А потым першы снег зацерушыць.

Я буду зноў і зноў зачаравана

Табой, мой любы, сінявокі край.

Ты добрым лёсам мне наканаваны.

Няхай усіх здзіўляе ўраджай,

Сабраны на карэліцкіх палетках,

Хай таленты ўпрыгожваюць зямлю.

Цябе, мой край, зімою альбо ўлетку

Усёй душой заўсёды я люблю.

Наталля БОКША

 

Маці

Няма таго дня, той хвіліны,

Каб я аб табе не тужыў,

Турбуюць цяпер успаміны,

Аб тым, як з табою я жыў.

 

Ты — самая лепшая маці,

Жыццё падарыла ты мне,

3 табою пражыў я ў шчасці,

Вялікі дзякуй табе!

 

Я дзякую шчыра, усім сэрцам,

Табе за пяшчоту тваю,

Яна сагравала, як сонца,

Сумотную душу маю.

 

Я нават цяпер адчуваю

Абдымкі матуліных рук

I позірк вачэй уяўляю,

I чую гаворкі знаёмы мне гук.

 

Ды гэта мне толькі здаецца,

Мінулае нельга вярнуць.

I з лёсам патрэбна згадзіцца,

На жаль, гады хутка бягуць…

Міхаіл СІНІЦА

 

Пусть музыка души звучит

Еще краснеет за окном рябина,

Сменить наряд на новый не спешит,

И не устанем мы шагать дорогой длинной,

Пока звучит в миноре музыка души.

 

Мелодия в ней в ритме медленного вальса,

Как на оборванной струне, как тоненькая нить,

Как хочется позвать ее: «Не уходи, останься»!

Мелодия души, ты вечно будешь жить.

 

Кто знал, что может так случиться,

Что реже станем мы друг друга навещать,

Но верим мы: к нам кто-то постучится,

А мы в восторге поспешим его встречать.

 

И для гостей, как прежде, стол накроем,

Поговорим о разном и расскажем все сполна,

И без сомнений свой секрет откроем,

Что даже времени не хватит допоздна.

 

Настанет время, это все свершится,

Пусть вера и надежда не покинут нас.

К нам свет добра обратно возвратится,

Ведь он еще горит, он не погас.

 

И в каждый дом придет весна, поверьте,

В цветенье новом, только позови,

Так пусть же в нашем добром сердце

Звучит в мажоре музыка любви.

Анна КОЗЕЛ (ДУБИЦКАЯ)