В Кореличском районе число заболевших пневмонией растёт

У Карэліцкім раёне назіраецца ўмераны рост колькасці пацыентаў, шпіталізаваных з пнеўманіямі. Пра гэта паведаміла галоўны ўрач установы аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Данута Скварада.

— Колькасць захварэўшых на пнеўманіі, выкліканыя каранавіруснай інфекцыяй, невялікімі тэмпамі, але расце. Радуе, што колькасць выздаравеўшых па-ранейшаму большая, чым колькасць інфіцыраваных COVID-19. Мы трымаем сітуацыю па кантролем і працягваем аказваць спецыялізаваныя віды медыцынскай дапамогі.

Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі выяўлена пры тэставанні пацыентаў з прыкметамі вострых рэспіраторных захворваняў (48,2%), а таксама асоб, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню, — 38,4%. У амаль 12% карэліччан каранавірус пацвердзіўся пасля пастаноўкі дыягназу «пнеўманія». Па-ранейшаму сярод захварэлых пераважаюць асобы старэйшых узроставых груп (85%), часцей за ўсё гэта 50-59-гадовыя пацыенты (27,9%). Захварэлыя дзеці складаюць 15% ад агульнай колькасці інфіцыраваных.

Нагадаем, у Карэліцкім раёне дзейнічае масачны рэжым, згодна з якім маскі з’яўляюцца абавязковымі ў месцах грамадскага карыстання. Важна памятаць аб сацыяльным дыстанцыяванні, як мага часцей мыць рукі і праветрываць памяшканне.