6 февраля — Вечер встречи выпускников. Кореличчане вспоминают школьные годы

СПРАВА СТАЛА СЭНСАМ ЖЫЦЦЯ

Святлана ЦОБКАЛА,

галоўны ўрач гарадской паліклінікі № 10 г. Мінска, выпускніца Мірскай сярэдняй школы 1978 года:

— Я нарадзілася і вырасла ў Аюцавічах. Восем гадоў вучылася ў мясцовай школе, а затым — у 9 і 10 класах Мірскай сярэдняй школы. Дарагія сэрцу гады ўспамінаю з асаблівай цеплынёй, у асаблівасці класнага кіраўніка, настаўніка рускай мовы і літаратуры Аюцавіцкай БШ Клаўдзію Паўлаўну Красуцкую. Менавіта яна заклала асновы пісьменнасці, прывіла любоў да слова і літаратуры. Да сённяшняга дня шмат чытаю і атрымліваю ад гэтага вялікае задавальненне.

Ужо сёння добра разумею, як няпроста было ў тыя гады дырэктару Аюцавіцкай БШ Зінаідзе Мікалаеўне Садоўскай. Школа была невялікай, яе патрэбна было прапаліць зімой, а ўлетку каля яе цвілі кветкі. І як прыемна нам, яе былым выпускнікам, сабрацца ў сценах роднай школы, якая  і сёння  патанае ў кветках дзякуючы дырэктару Бухавец Галiне Мiкалаеўне. Сярод аднакласнікаў нямала тых, хто прысвяціў сябе роднаму краю, а некаторыя вяртаюцца ў родныя бацькоўскiя хаты.

У Міры мы пражылі 23 гады. Сын Андрэй і дачка Дар’я закончылі Мірскую сярэднюю школу. Мяне як маці заўсёды задавальнялі педагагічны працэс і адносіны да вучняў, у школе панавала атмасфера ўзаемапавагі і даверу, якую стварыла дырэктар Шаплыка Таццяна Iльiнiчна.

Дарэчы, мой муж Віктар Анатольевіч вучыўся ў паралельным класе, а яго бацька Анатолій Канстанцінавіч Цобкала быў дырэктарам Мірскай сярэдняй школы. Атрымліваецца, што мяне шмат што звязвае з  роднай дзесяцігодкай, і ўспаміны вяртаюць у школьныя гады.

Настаўнікамі па жыцці  хочацца назваць дарагіх сэрцу людзей — бацькоў Івана Уладзіміравіча і Фёклу Антонаўну Бухаўцоў, якія разам крочаць па жыцці шэсцьдзясят адзін год. Яны навучылі мяне працаваць, любiць людзей, дапамагаюць па жыцці сваімі мудрымі парадамі.

Я ніколі не забывала свае карані, паважала жыхароў вёскі за іх працалюбства і духоўнасць. Удзячна і нашай дзяржаве, бо атрымала добрую адукацыю ў сельскіх школах і адразу паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Я стала ўрачом, абрала справу, якая стала сэнсам майго жыцця.

У КОЖНАГА СВАЯ ДАРОГА

Андрэй БАРАНОЎСКІ,
галоўны аграном СВК «Жухавічы», выпускнік Цырынскай сярэдняй школы 2005 года:

— Мая маленькая радзіма — вёска Быкевічы. Затым з бацькамі пераехалі ў Цырын, і я вучыўся ў 10-11 класах. Калі жылі ў Быкевічах, кожны дзень ездзіў у Цырынскую школу на веласіпедзе, а зімой — на школьным аўтобусе.

З першага па адзінаццаты клас займаўся спортам, прымаў актыўны ўдзел у абласных і раённых спаборніцтвах па валейболе, футболе, лёгкай атлетыцы. Любоў да спорту прывіў настаўнік фізкультуры Віктар Антонавіч Русак.

Я закончыў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. На мой выбар аказалі ўплыў бацькі, а базу для паступлення ў вну стварыла настаўніца матэматыкі і інфарматыкі Жанна Вячаславаўна Мулярчык. Яе ўрокі адрозніваліся майстэрствам выкладання, уменнем раскрыць патэнцыял кожнага вучня, а яе патрабавальнасць і дабрыня толькі ўзмацнялі наша імкненне да ведаў.

Успамінаючы наш выпуск, хачу адзначыць, што да дзявятага класа былі два — «А» і «Б», а ў дзясятым нас аб’ядналі ў адзін клас, у якім вучылася 19 чалавек. Наш клас быў дружным, сябры маглі падставіць плячо ў складанай жыццёвай сітуацыі. Мы актыўна ўдзельнічалі ў раённых КВЗ. Па сённяшні дзень падтрымліваем сувязі са многімі аднакласнікамі. Сярод нас ёсць кандыдат сельскагаспадарчых навук Іван Навумовіч, які займаецца навуковымі даследаваннямі яравога рапсу, а таксама работнікі культуры, адукацыі, сельскай гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі. Адным словам, у кожнага свая дарога.

Я — галоўны аграном СВК «Жухавічы». Сваю работу люблю, пастаянна знаходжуся ў зносінах з прыродай, зямлёй, раслінамі. Працую ў перадавой гаспадарцы раёна, і гэта мяне яшчэ больш акрыляе і выклікае жаданне працаваць больш плённа і з поўнай аддачай.

Часта ў думках вяртаюся да сваіх любімых прадметаў у школе — сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Прыйшоў да высновы: не ведаючы гісторыі, нельга думаць пра будучае. Мы, маладое пакаленне, самі ствараем новую гісторыю.

Наш Карэліцкі раён не надта вялікі па сваіх памерах, але заўсёды славіўся сваёй землёй, людзьмі, таленавітымі дзецьмі. Дзеці — наша будучыня, і яна ў нас ёсць.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА

Вечер встречии

Сорок лет пролетело,
Словно кадры кино…
Одноклассницы наши
Не девчушки давно.
А мальчишкам из класса
Всем награда одна —
Серебром высшей пробы
На висках седина.
Проливными дождями
Чьи-то жизни смело,
Не всем вышло состариться,
Не всем счастье дано.
Кто кем стал, не так важно,
А важнее каким:
Человеком душевным,
Чьи пути осветил?
Не все мерил валютою,
Положеньем своим,
Не живым слыл компьютером,
Был мечтой одержим.
Так давайте же в детство
Мы вернемся опять,
Отлистаем страницы,
Повернем годы вспять.
Пусть печали забудутся,
Словно не было их,
Пусть потери не сбудутся,
Радость будет у всех.
Не чинами, не отчеством
Величать будем всех.
Воздадим свои почести,
Кто ковал наш успех.
Доведется ль вновь встретиться,
Будем верить, но все ж…
А Земля-то ведь вертится.
Звезды светят с небес…

Александра ПАНАСЕНКО