Депутаты Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют с Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — святам мужнасці, высакародства і гонару!

Штогод у гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто стаў гарантам спакою і дабрабыту, бяспекі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні — бацькоў, братоў, мужоў і сыноў, якія прысвяцілі сваё жыццё абароне нашай Радзімы; тых, хто ўжо прайшоў службу ў арміі, хто зараз знаходзіцца ў страі, ахоўваючы мір і спакой грамадзян, і будучых абаронцаў нашай краіны!
Асобныя словы віншаванняў і падзякі — паважаным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воінам-інтэрнацыяналістам.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, нязгаснай энергіі, душэўнага цяпла, міру і стабільнасці.

Эльвіра САРОКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь