3 апреля в Кореличах состоится районный легкоатлетический кросс на призы газеты «Полымя» и РО РОО «Белая Русь»

3 красавіка ў 10.00 у г.п. Карэлічы адбудзецца раённы легкаатлетычны крос на прызы газеты “Полымя” і раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
Удзел у спаборніцтвах прымуць мужчыны 2001-1977 і 2002-2003 гадоў нараджэння, а таксама ва ўзросце 45 гадоў і старэй на дыстанцыі 3 і 2 тысячы метраў. Жанчыны пераадолеюць 2 і 1 тысячу метраў.
Дыстанцыі ад 3 кіламетраў да 500 метраў прабягуць юнакі і дзяўчаты.
Пераможцы ў кожнай узроставай групе будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі за кошт сродкаў сектара спорту і турызму райвыканкама. Прызёры атрымаюць падпіску на раённую газету “Полымя” за кошт сродкаў раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Іна ЛЕЙКА

1