В Кореличском районе проведен мониторинг в области охраны труда в трудовых коллективах

З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму і павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства ў Карэліцкім раёне праведзены маніторынг аб ахове працы. Рэйдавыя групы з ліку тэхнічных і галоўных тэхнічных інспектараў працы арганізацый галіновых прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі наведалі працоўныя калектывы ўстаноў, арганізацый, сельгаскааператываў раёна, у якіх дэталёва прааналізавалі становішча спраў у дадзеным накірунку.
У актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў былі разгледжаны вынікі работы членаў рэйдавых груп. На сустрэчы прысутнічалі спецыялісты па ахове працы і старшыні прафсаюзных камітэтаў наведваемых працоўных калектываў, якія атрымалі канкрэтныя рэкамендацыі ад правяраючых органаў.
Старшыня Карэліцкага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка падзякавала ўдзельнікам маніторынгу, якія аказалі значную метадычную дапамогу. Прафсаюзны лідар выказала ўпэўненасць, што недахопы будуць ліквідаваны. Гэта дасць магчымасць пазбегнуць вытворчага траўматызму на рабочых месцах.
На нарадзе прысутнічалі старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў і яго намеснік Яўген Чычкан.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ