Кореличские поэты посвящают свои произведения Дню Независимости Республики Беларусь

«Радзіма назаўжды адна, як сонца…»

Так пранікнёна выказала свае пачуцці ў адным са сваіх вершаў Леаніла Дзянькевіч. Для нас Радзіма — сінявокая прыгажуня Беларусь. Незалежная, квітнеючая, гераічная, перанёсшая шмат пакут і не згубіўшая сваёй годнасці. Памяркоўная, міралюбівая, працавітая, багатая на таленты і дабрыню, гасцінная. На далонях яе прастораў вабіць вочы, грэе душу і сэрца любая Карэліччына, назаўжды родны край, дзе жывуць у еднасці і шчасці цудоўнейшыя людзі. Сёння выпуск «Рэчанькі» прысвячаецца Радзіме, адданасці ёй, вернасці і любові.

Дабрабыту і шчасця вам, дарагія землякі! Няхай вашы дзеці і ўнукі не ведаюць пакут і стратаў, няхай берагуць самае каштоўнае і святое ў жыцці — сваю Радзіму, шануюць яе незалежнасць, ніколі не здрадзяць ёй, памятаючы: Радзіма — назаўжды адна. Чалавек без яе — ніхто і нішто. Чалавек без роду.

 

Галіна КАЛТУНОВА

 

Радзіма

 

Радзіма для мяне — крыніца ў сінім лесе,

Што промнем чысціні нібы з-пад сэрца б’е,

Дзе подых верасоў плыве ў паднябессе,

Дзе светлы майскі дождж, што срэбра з неба лье.

 

Тут я ўпершыню свае адкрыла вочы,

Убачыла бялюткі сад,

Пачула, як з гнязда бусліха мне клякоча,

Як жаўранкам звініць і вабіць далягляд.

 

Радзіма для мяне — абшары і аблокі,

Дзе кланяюцца ветру каласы.

Адкуль у светлы дзень бягуць, бягуць дарогі,

Дзе продкаў не змаўкаюць галасы.

 

Тут кожны крок крывёю іх паліты,

Ім ведаць, пэўна, хочацца падчас,

Што не забыт ніхто, нішто не пазабыта,

Што вечным прыкладам яны для нас.

 

І тыя, што даўно ўсяму вядомы свету,

І безымянны малады герой,

Яшчэ й жаночай ласкай не сагрэты,

Загінулы ваеннаю парой.

 

Мой верасовы край, зямля бацькоў святая,

Цябе б уберагчы мне толькі ад бяды,

Ці вечарэе дзень, ці ночка рассвітае,

Цвітуць твае хай вёскі, гарады.

 

Хай б’юць ключы жыцця — сцюдзёныя,

Пладамі наліваюцца сады.

І ў свой апошні час хацела б я напіцца

Радзімы соку — чыстае вады.

Леаніла ДЗЯНЬКЕВІЧ

 

Не аддам, не прадам, не змяняю…

 

Найлепшы ў свеце Карэліцкі край!

Вабіць сэрца птушынымі песнямі гай.

Сінь Ушанскай вады, ціхай Сэрвачы плынь,

Карагоды рабін, сонцам тканых вяргінь,

Дзе ад коласа важкага поле звініць,

А світанкі такія, што нельга забыць!

Дзе ў кожным двары шчасця хопіць на век,

Дзе працоўнаю славай жыве чалавек.

Не аддам, не прадам, не змяняю

Ні на якую ў свеце зямлю,

Бо цябе, родны, светлы мой краю,

Усім сэрцам удзячным люблю.

Галіна КАЛТУНОВА

Вечны прычал

 

Бы карункі, аздобілі жыта рамонкі,

На ўскрайку палёў васількі сінявою цвітуць.

І здаецца, што слухаюць кветкі гамонку

Каласкоў, што аб міры пяюць,

Аб жыцці і аб шчасці гамоняць,

Ды аб нечым спрадвечным пяюць…

І бязмежная радасць да сэрца прыходзіць,

Сумаваць, засмучацца яны не даюць.

На блакіце нябёс — караваны аблокаў,

Белым-бела, аж балюча вачам,

Залягла прыгажосць у маім сэрцы глыбока…

Родны кут, ты — мой вечны прычал.

Аляксандра ПАНАСЕНКА

 

Героям войны

 

Вы шагали туда и обратно,

Много раз шли вперед и назад.

И вернулись домой, вероятно,

С полной грудью военных наград.

На Рейхстаге свой почерк оставив,

Кровью стены все там исписав,

За погибших там подпись оставив,

Тех, которых никто не считал.

Кто-то лег в сорок первом под Брестом,

Кто у стен Сталинграда погиб,

Но вам в Памяти нашей есть место,

Не забудем вовеки мы их.

Вы прошли от Москвы до Берлина

В той тяжелой, жестокой войне.

Груз ее мы несем и поныне,

Посвятив свою жизнь стране.

Александр ОБОДИНСКИЙ (ИВЕНЕЦКИЙ)

 

Перамогу далі нам бацькі

 

Перамогу далі нам бацькі,

Яны галовы за свабоду палажылі,

Жадалі, дзеці каб жылі

Заможна і шчасліва.

I гэта так: жывём у радасці і шчасці,

I ганарымся тым, што маем.

Сваіх герояў праслаўляем:

Абеліскі, помнікі ўзвялі.

Ha іх магілах кветкі зацвілі,

Як бы гавораць: «Вас не забываем!»

Штогод Дзень Перамогі адзначаем.

Радзіма наша расцвіла,

3 руінаў устала і памаладзела.

Чаго ў нас толькі не хапае:

Дабротны смачны каравай,

Цыстэрны малака льюцца.

А на патэльні — шкварка,

Да шкваркі — чарка.

I хіба гэтак кепска жыць?

Так толькі ворагу здаецца,

Які да нас, у Беларусь, імкнецца.

А Беларусь усё квітнее,

і год ад году багацее.

Абаронцаў помніць, штогод памінае,

Шчаслівай долі людзям жадае.

Алена ТОЛМАЧ

 

Мая Радзіма

 

Мая Радзіма — беларускі край

Ды вёсачка, што Плужыны завецца.

Палі ў блакітным льне і побач гай,

Па кветкавых лугах рачулка ўецца.

 

Тут золкім ранкам на світанні,

Расу каўшом збірае сонца,

Ды кліча месяц на спатканне,

Глядзіць у адкрытае аконца.

 

І на Купалле кветка-папараць цвіце,

Блукае  шчасце па начных дарогах…

З зямелькі жніўны колас моц бярэ,

Плывуць аблокі ў сіняве высокай.

 

Мая Радзіма — Свіцязянскі край,

Дзе кожная бярозка-прыгажуня

Нам дорыць казачны, дзівосны край,

Карункі ў косы заплятае.

 

Вясной, улетку, восенню, зімой

Мне даражэй няма зямлі на свеце!

У вокнах хай агеньчыкі гараць ярчэй,

Ды з каміноў дымок заўсёды ўецца.

Антаніна Аўчыннікава-Шымка.

 

ТРУДНЫЙ ПУТЬ

 

Невозможно в стихах и романах

Описать все о страшной войне,

И в кино показать на экранах,

Как страна вся горела в огне.

 

Страшно было смотреть на руины,

На руины родных городов,

В деревнях — на печные камины,

От сожженных войною домов.

 

На людей, что ютились в землянках

В трудный час той военной поры,

На кресты, что на братских могилах —

Жуткий след от тяжелой войны.

 

Этот след, — это вечная память,

И она не умрет у людей,

Не сотрет из сердец ее старость,

Много лет будет жить, много дней.

 

Никто не забыт и ничто не забыто,

Каждый третий погиб белорус,

Вся земля наша кровью полита,

Все стерпела моя Беларусь!

 

Залечила она свои раны,

И идет теперь верным путем.

Ей сегодня за то благодарны,

Что в достатке и мире живем!

Михаил СИНИЦА

 

я слаўлю родную зямлю

 

Бацькі за край наш ваявалі,

Каб людзі вольнымі былі,

Каб на заводах працавалі

І каб засейвалі палі,

І каб ніколі чужаземцы

Не павучалі, як нам жыць.

Мы край свой любім усім сэрцам

У адзінстве хочам мірна жыць.

ніхто яго ў нас не адніме,

І хоць завуць нас «бульбашы»,

А «Незалежнасць» і «Радзіма»

з павагай пішам мы заўжды.

Як дыяментамі абвіты

Блакітны, нібы неба, лён,

Упоруч з каласкамі жыта

Чаруе нас на гербе ён.

Дзень Незалежнасці святкуе

І будаўнік, і палявод,

Старанна дабрабыт мацуе

Сваёй Краіны патрыёт.

І я жыву ў Беларусі,

І слаўлю родную зямлю,

І ёй я шчыра прызнаюся:

— Квітней! Я так цябе люблю!

Марыя ПАЛУЯН

 

Пора цветения

 

Опять на радость нам пришла пора цветения,

Летит на крыльях ветра аромат черемух молодых,

Он дарит всем любовь, улыбки, вдохновенье

И много дней весенних, светлых, золотых.

 

Цветут сады, и травы луговые сказочно красивы,

В ненастную погоду они наряд не прячут свой.

И вроде человеком чувствуешь себя счастливым,

Но сердце почему-то просится на родину, домой.

 

А там все близкое, родное,

там звонче пенье птиц в саду,

И аист, как хозяин, себе жилье построил сам,

А я по узкой улице среди пустующих домов иду,

Откуда души земляков когда-то улетели к небесам.

 

Никто не позовет, не пригласит, как раньше, в гости

И не нальет бокал домашнего вишневого вина.

Лишь их печальный взгляд встречает на погосте,

Среди высоких сосен к ним легла дороженька одна.

 

Так хочется зайти во двор и в окна заглянуть,

А в доме все нажитое добро еще готово послужить,

Как жаль, что все былое не дано назад вернуть.

Дай Бог оставшимся здесь еще много лет прожить.

 

Но времени осталось мало и уезжать уже пора,

А я спешу к реке, к поросшим осокою берегам,

На правом берегу мне б задержаться до утра,

Почувствовать дыхание земли,

что с детства дорога…

 

Нарву букет цветов и ни к чему грустить напрасно,

Чтоб красотой налюбоваться —

еще все лето впереди.

О, долгожданная пора цветения, ты так прекрасна

И так нужна, побудь еще, прошу, не уходи!

Анна КОЗЕЛ (ДУБИЦКАЯ)

 

ВЯЛІКАЙ ДУШЫ МУЗЫКАНТ

(светлай памяці земляка

Мікалая Валянцінавіча Спагара)

 

Бывае, зямля нараджае брыльянт…

У вёсачцы нашай жыў-быў музыкант.

3 гармонікам-сябрам хадзіў да людзей,

Сабе ў сваёй хатцы іграў ён радзей.

 

Усюды — пашана, усюды ён — госць,

                   Адзіны заўжды, як адна маладосць.

Гармонік — на плечы, а сам — на парог.

Такі яму талент ад роду даў Бог.

 

А ён не складаў сабе важнай цаны,

Адклаўшы гармонік, хадзіў на званы.

I з кліраса голас далёка ляцеў,

То ж наш музыкант, Валянцінавіч, пеў…

 

Быў просты і людзям аддана служыў.

А што ён нажыў? А тое нажыў:

Хто ведаў яго, — не забудзецца век —

Вялікай душы гэта быў чалавек!

Святлана МОНІЧ