Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют работников потребкооперации с профессиональным праздником

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі

Карэліччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам —Днём кааперацыі. Спажывецкая кааперацыя ўносіць дастойны ўклад у развіццё інфраструктуры нашага краю, паляпшэнне ўмоў жыцця людзей. Праводзіцца рэканструкцыя і ствараюцца сучасныя аб’екты гандлю ў населеных пунктах раёна, расце тавараабарот, якасць абслугоўвання і аказання паслуг насельніцтву. Не застаюцца без гандлёвага абслугоўвання і жыхары аддаленых вёсак. Кааператары заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу вяскоўцам у рэалізацыі лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, набыцці неабходных тавараў. Упэўнены, што і надалей вы, паважаныя работнікі кааперацыі, будзеце павышаць якасць і пашыраць спектр паслуг, праяўляць максімум увагі да абслугоўвання насельніцтва. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, радасці і добрага настрою.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў