В Кореличском районе проверили готовность школ к 1 сентября

У актавай зале сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы адбылася нарада, на якой абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі навучальных устаноў раёна да новага навучальнага года. Яе ўдзельнікі — кіраўнікі школ і дашкольных устаноў, прадстаўнікі раённых службаў, якія зацікаўлены ў арганізацыі навучальнага працэсу ў школах раёна.

На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года зрасходавана 199,6 тыс. рублёў, з іх бюджэтных сродкаў — 166,1 тыс. руб., спонсарскіх сродкаў і сродкаў папячыцельскага савета — 13 тыс. руб, пазабюджэтных сродкаў — 20,5 тыс. руб. Для правядзення бягучага і касметычнага рамонту набыта фарбы на  18,2 тыс. рублёў, цэменту — на  1,4 тыс. руб.

Выкананы электрамантажныя работы на 7,2 тыс. руб. і сантэхнічныя — 13,9 тыс.руб.

Наладжана работа аўтаномнай пажарнай сігналізацыі.

На выкананне агульнабудаўнічых работ зрасходавана 67,6 тыс. руб. бюджэтных і 21,4 тыс.руб. — пазабюджэтных сродкаў.

Вялікі аб’ём рамонтных работ выкананы па добраўпарадкаванні бегавых дарожак у ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» і ДУА «Турэцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» (сума затрат склала 12,9 тыс. руб.), рамонце даху ў ДУА «Турэцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» (34,7 тыс. руб.), рамонце ўнутранага фундаменту і сцен падвальных памяшканняў ДУА «Яслі-сад № 1 г.п. Карэлічы» (18,9 тыс. руб.).

10 і 11 жніўня адбылася прыёмка ўстаноў адукацыі, у выніку якой падпісаны сертыфікаты гатоўнасці 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да пачатку 2021-2022 навучальнага года і 6 сертыфікатаў гатоўнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Таксама падпісаны акты гатоўнасці да пачатку новага навучальнага года ўстаноў дадатковай, спецыяльнай адукацыі і ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна». Аб ходзе правядзення прыёмкі школ далажылі кіраўнікі дзвюх выязных камісій — начальнік упраўлення адукацыі  Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч і яе намеснік Ала Шэўка.

Са станоўчага боку былі  адзначаны належная падрыхтоўка кабінетаў у ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай», «Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Турэцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа».

У ліку лепшых па азеляненні былі названы тэрыторыі Аюцавіцкай базавай школы, ДУА  «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы», ДУДА «Карэліцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», ДУА «Палужскі дзіцячы сад», ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

Разам з тым былі адзначаны і недахопы ў падрыхтоўцы школ раёна, якія рэкамендавана ў вызначаныя тэрміны выправіць, каб прыняць дзяцей ва ўтульных і абноўленых школах і дзіцячых садах.

На нарадзе трымалі слова галоўны ўрач Карэліцкага райЦГЭ Аляксандр Германюк, начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Стадольнік, загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Барэйка, інжынер па ахове працы ДУ «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў адукацыі фізічнай культуры і спорту Карэліцкага раёна» Святлана Шымко.

Галіна СМАЛЯНКА