5 верасня — Дзень беларускага пісьменства. Карэліцкія паэты развітваюцца з летам

Жнівень, у палях папрацаваўшы,

У цяньку прылёг, адпачывае,

А буслы, усю радню сабраўшы,

Свежае іржышча прачышчаюць.

Зноў прырода на зыходзе лета…

А яно сёлета шчодрае на сонечнае цяпло. Камусьці спякота прыйшлася па душы, хтосьці, наадварот, наракаў на празмерную гарачыню, чакаў прахалоду, якую нарэшце прынёс жнівень. І наогул — гэта месяц зменлівага настрою: то ён радуе бязвоблачнай сінечай нябёсаў, то ўзбунтуецца і пасылае грымотныя навальніцы, то зноў лашчыцца сонечнай пяшчотай. Так і душа чалавека: то поўніцца замілаваннем ад прыгажосці летніх фарбаў, то спрабуе раскрыць сакрэты прыродных з’яў, альбо паглыбляецца ва ўспаміны-роздумы, шчырым радком паэтычнага слова кладзецца на паперу. Гэта адчуваецца ў вершах аўтараў сённяшняй «Рэчанькі».

Галіна КАЛТУНОВА

Лето

 Кружевные белые в голубом пространстве

Проплывают облачки в лебедином танце.

Лето все раскрасило в радужные краски,

И теплом, и негой дышит все вокруг.

И детей, и взрослых увлечет, как в сказку,

По грибы да ягоды, на цветущий луг.

А по камешкам танцуя, все бежит, звенит река,

Ветерок вдруг заночует средь густого тростника.

Музыкой волшебной полнятся рассветы,

Одурманит нежностью аромат цветов.

Поищите счастье — оно рядом где-то —

Пусть подарит лето вам радость и любовь.

Прославляя время это,

Слышен звон со всех сторон:

То ли птицы славят лето,

То ль церковный перезвон.

Леонила ДЕНЬКЕВИЧ

 

Вечны прычал

Бы карункі аздобілі жыта рамонкі,

На ўскрайку палёў васількі сінявою цвітуць.

I здаецца, што слухаюць кветкі гамонку

Каласкоў, што аб мiры пяюць.

Аб жыцці i аб шчасці гамоняць

I аб нечым святым, спрадвечным пяюць…

I бязмежная радасць да сэрца прыходзіць,

Сумаваць, засмучацца нам яны не даюць.

На блакіце нябёс караваны аблокаў,

Белым-бела, аж балюча вачам…

Залягла прыгажосць у маім сэрцы глыбока…

Родны кут, ты мой вечны прычал.

Аляксандра ПАНАСЕНКА

Навальніца ў лесе

 Яшчэ па-летняму спякотна,

Як факел, сонейка ўгары.

Мне прапануюць хлопцы-аднагодкі

Пабегчы ў Ельнік па грыбы.

А паміж елак на палянцы,

Быццам салдацікі, стаяць

Баравікі ў рыжых шапках,

Ад іх вачэй не адарваць.

Ды хмары чорныя над лесам

Узялі ў палон лясны прастор,

І гром зароў магутным басам,

Аж задрыжаў зялёны бор.

І мы ў гушчар хутчэй памчаліся,

Цяпер было не да грыбоў,

Ад навальніцы мы схаваліся

Пад ёлкаю, як пад шатром.

Завесілі нас ліўні шэрыя,

Цабэніць дождж, быццам з вядра.

Расла я сціплаю, нясмелаю,

А тут да хлопцаў прытулілася сама.

А гром нібы ў бубен грукае,

Сцямнела раптам усё наўкол,

І сэрца ў такт грымотам стукала,

Як бліскавіцы секлі бор.

Цяпер у пажылым узросце я,

Але мне помняцца да гэтых дзён

Грыбы, прамокшыя ў кошыку,

Ігліцы пах і ліўня звон.

Марыя ПАЛУЯН

ПЕСНИ, ЧТО ХОЧЕТСЯ ПЕТЬ…

Коль народная песня поется,

То поется живою душой,

Согревая теплом, словно солнце,

От которого всем хорошо.

 От корней, от простого народа,

Пережившего войны и смерть,

Нам осталась не только свобода,

Но и песни, что хочется петь.

 И когда за столом соберемся —

Хорошо быть кому-то родным! —

Мы на все голоса разольемся

И молитвою предков почтим.

 Сквозь века на века сохранила

Доброту и правдивость свою

Песни дедов великая сила.

И пока я жива, я пою!

Светлана МОНИЧ

Навальніца

 За лесам бліскавіца змену прадказала,

Грымот глухое буханне плыло,

Усё навокал дожджыка чакала,

Нарэшце падышла чарга яго.

Насоўвалася хмара на ўсё неба,

Парывы ветру разагнацца не маглі,

Густую цішыню не прабівалі гукі,

Нябёсы ціснуліся да зямлі.

Маланка стрэлы ўніз кідала,

Раз’юшаны вятрыска не ўнімаўся, бушаваў,

Агнём усё свяцілася, усё стагнала,

Набат зямлі трывогу ўзбуджаў.

І палілося зверху, нават страшна стала,

Вада з агнём сышліся ў барацьбе,

Зямля асцерагацца заклікала,

Шукала паратунку й для сябе.

Нядоўга навальніца бушавала.

Знайшлася сіла, каб яе спыніць…

А я з прыродай радасць адчувала —

Змаглі мы з ёй навалу перажыць.

Ірына БУСЬКО

Тайные свидания

 Зазолотилось небо на закате…

Спешит день к ночи на постой.

А ночь в прозрачном черном платье

Шатер шьет нитью золотой.

 

День горделивою походкой

В шатер подаренный войдет…

При колдовстве волшебной ночи

Нарочито светильник не зажжет.

 

Ночь мудрая, приличья соблюдая,

Со звездами поет и водит хоровод,

А месяц молодой смеется, наблюдая,

День отоспится — на восток уйдет.

 

И так, соперничая вечно,

Друг к другу ходят на постой…

То ночь к причалу в поднебесье

Везет волшебный свой шатёр…

 

То день, устав, идет к закату,

Ночь, крылья темные раскрыв,

Глядит на небо виновато,

Крылом глаз месяцу прикрыв.

 

Никто не видел тех свиданий, —

Седою тайною сокрыты:

Спешит ночь к дню без опозданий,

А день идет на встречу с ночью.

Антонина ОВЧИННИКОВА (КОДЛУБАЙ)

Свята ў Міры

(Этнафестываль «Мястэчка» ў Міры)

 

Мястэчка — куточак маленькі,

Дзе людзі ў дружбе жывуць.

Свае тут яўрэі, палякі,

Татарын, цыган, беларус.

 

Яўрэі — цудоўны народ,

На здольнасці, талент багаты.

А свята спявае, гудзе карагод.

Сяброў тут частуюць гарбатай.

 

Гаворку вядзе беларус

Аб працы і долі сялянскай,

Прыгожа смяецца ў вус

І вабіць усмешкай славянскай.

 

Палякі — народ працавіты,

Заможна, па веры жыве,

Між песень і танцаў вясёлых

Сваю гаспадарку вядзе.

 

Цыганы ў мястэчку аселі,

Іх табар ляціць па зямлі.

Якое без іх вяселле,

Гулянка без іх — калі?

 

Татары, усходнія людзі,

Спрадвеку ў мястэчку жылі.

Сваёй працавітасцю будзяць

Павагу да роднай зямлі.

 

Мястэчка ты знойдзеш на карце,

Яго адшукаеш у душы…

А помніць былое нам варта,

Каб спадчыну лепш зберагчы.

Аляксандр АБАДЗІНСКІ (ІВЯНЕЦКІ)

Песни молодости нашей

 Какие были песни молодости нашей,

В деревне, под баян да под гармошку допоздна

Их пели все, кто молод, кто постарше,

Любовь к родной земле объединяла всех одна.

 

От тех мелодий задушевных сердце тает

И незаметно заискрится на щеке слеза.

У каждого, кто помнит, по-другому не бывает,

Все, что в душе живет, забыть никак нельзя.

 

Деревенские свадьбы всю ночь до рассвета

Окрыляли весельем, были светом лазурным для нас.

Не стоять чтоб в сторонке, в одиночестве где-то,

Приглашали друг друга мы на медленный вальс.

 

Вальс без песни казался совсем одиноким:

«Подпевать будем все», — так велел музыкант.

Слышен нам до сих пор тот голос далекий,

Вдохновляет и светит его несравненный талант.

 

Песни в поле, в лугах сенокосных звучали,

Вечерком за окном, у костра за широкой рекой,

С ними в путь провожали, у порога встречали,

Петь везде и всем вместе — был обычай такой.

 

Кто-то скажет, что нам не до песен теперь,

Время так беспощадно и жестоко для нас…

Надо верить и ждать, что нежданно откроется дверь

И настанет спасенья и радости утренний час.

 

Вот и сейчас к нам все летит издалека

Мелодия души сквозь расстоянья, сквозь года,

В ней вера и надежда есть, чиста и велика,

А песни молодости нашей будут жить всегда.

Анна КОЗЕЛ (ДУБИЦКАЯ)