Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем автомобилиста и дорожника

Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!

Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Аўтамабільная і дарожная галіны сталі найважнейшай часткай эканомікі Беларусі. На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб’ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай працы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Ваша надзейная праца шмат у чым вызначае ўстойлівую жыццядзейнасць Карэліцкага раёна.

Мы цэнім вашу працу, прафесіяналізм, майстэрства і адказнасць. Напярэдадні прафесійнага свята выказваем шчырыя словы ўдзячнасці ўсім работнікам і ветэранам аўтатранспартнай галіны за адданасць прафесіі, за вашу добрасумленную працу.

Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця, безаварыйнай работы, надзейнай тэхнікі, бяспечных дарог, узаемаразумення і ўзаемапавагі на дарозе!