Коллектив Белгосстраха по Кореличскому району отпраздновал 100-летие компании

Урачыстасць адкрыў дырэктар прадстаўніцтва Аляксандр Сакаловіч,  які зрабіў экскурс у гісторыю сацыяльнага страхавання і адзначыў, што яно стала лідарам на рынку страхавых паслуг. Кіраўнік выказаў словы ўдзячнасці ветэранам, супрацоўнікам, кліентам. Усіх павіншаваў са святам і пажадаў здароўя, дабрабыту, шчасця.

У прамове старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзія Шатуева прагучала прызнанне працы супрацоўнікаў Дзяржстраху. Людзі страхуюць маёмасць і здароўе — вераць, што ў складанай жыццёвай сітуацыі арганізацыя прыйдзе на дапамогу. Белдзяржстрах заўсёды на слыху, нават за межамі краіны. Пажадаў, каб і ў далейшым яны трымалі марку. Кіраўнік раёна ўручыў Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама вядучаму бухгалтару Людміле Брынкевіч і Ганаровую грамату райвыканкама — страхавому агенту Ірыне Панько.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў прызнаўся, што яму вельмі хвалююча быць у гэтым калектыве, бо па волі лёсу давялося тут працаваць — быць яго кіраўніком, і ён гэтым ганарыцца. Падзякаваў усім калегам, з кім давялося працаваць, асаблівыя словы падзякі выказаў страхавым агентам, і ўзнагародзіў Ганаровай граматай Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў страхавога агента Валянціну Чабатарэвіч і Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў — вядучага эканаміста, старшыню пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Кацярыну Дораш.

«Вельмі прыемна сёння разам з вамі святкаваць цудоўны юбілей — 100-годдзе сістэмы дзяржаўнага страхавання Беларусі і выказаць словы падзякі і захаплення за зладжанаць, дакладнасць, якасць работы страхавой галіны як у Карэліцкім прадстаўніцтве, так і ў краіне ў цэлым», — сказала старшыня Карэліцкага раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Нэлі Маісеенка. Яна ўручыла Ганаровыя граматы дырэктару Аляксандру Сакаловічу, галоўнаму бухгалтару Алене Ляшчынскай і вядучаму спецыялісту Ірыне Грымяка.

З нагоды юбілею былі ўшанаваны ад прадстаўніцтва Дзяржстраху намеснік дырэктара Галіна Ашманкевіч, страхавыя агенты Людміла Ханько, Жанна Жураўлёва, Наталля Мінзар, вядучы спецыяліст Людміла Міскевіч.

Напрыканцы ўрачыстасці прафсаюзны лідар арганізацыі Кацярына Дораш, паведаўшы аб ролі страхавання на сучасным этапе, выказала словы ўдзячнасці калегам па працы, якія з’яўляюцца згуртаванай камандай і  смела ўкараняюць новыя формы работы і вырашаюць пастаўленыя задачы. Словы прызнання адрасавала кіраўніку прадстаўніцтва па Карэліцкім раёне Аляксандру Сакаловічу, пад умелым кіраўніцтвам якога яны гатовыя надалей ісці ў нагу з часам і быць заўсёды на абароне інтарэсаў людзей Карэліцкага краю.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ