На планерке у председателя: зимние дороги — под контроль, подготовка к новогодним праздникам, прививочная кампания

Дарожнай службе і жылкамунгасу неабходна ўзяць пад асаблівы кантроль стан зімовых дарог. Такое даручэнне даў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў падчас штотыднёвай рабочай нарады.

— Усе службы дзяжураць кругласутачна, каб нашы грамадзяне маглі рухацца бяспечна, — адзначыў кіраўнік раёна. — Назапашана 2 тысячы тон супрацьгалалёднай пясчана-саляной сумесі, у ДРБУ № 158 маецца 12 адзінак снегаўборачнай тэхнікі.

На палях раёна працягваецца ўнясенне арганічных угнаенняў (унесена 64% ад нарыхтаванага), назапашваюцца мінеральныя ўгнаенні пад яравую сяўбу. Маецца 23% азоту, 30% фосфару, 39% калію.

У раёне актыўна рыхтуюцца да правядзення навагодніх свят. За кошт раённага бюджэту падрыхтавана 705 салодкіх падарункаў для вучняў пачатковых класаў і дзяцей з уразлівых катэгорый. Па лініі прафсаюзаў таксама набыты падарункі, арганізаваны паездкі на навагоднія прадстаўленні для дзяцей і дарослых. У школах і дзіцячых садах будуць арганізаваны вечары і ранішнікі.

У раёне працягваецца вакцынацыя насельніцтва. Прышчэпку ад COVID-19 атрымала 50,3% карэліччан, ад грыпу — 36,8%.

Іна ЛЕЙКА