Член Савета Рэспублікі Эльвіра Сарока правяла сустрэчу ў Малюшычах

У сектары «Малюшыцкі сельскі Дом культуры» адбылася сустрэча члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока з работнікамі мясцовых сельвыканкама, дзіцячага садка, установы культуры, вяскоўцамі. Парламентарый выказала спадзяванне на дыялог, які б дапамог зрабіць выбар падчас удзелу ў рэферэндуме.

Эльвіра Сарока падрабязна спынілася на праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Прамоўца гаварыла аб важнасці захавання гістарычнай памяці і праўды, інстытута сям’і, падтрымкі сем’яў, абароны персанальных дадзеных і інш. Разам з тым звярнула ўвагу прысутных і на адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей, клопаце грамадзян пра сваё асабістае здароўе.

Закранула і пытанні выбарчай сістэмы, спыніўшыся на адзіным дні галасавання, наданні канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу, паўнамоцтвах Прэзідэнта.

Пасланне Прэзідэнта Эльвіра Сарока назвала вельмі адкрытай, шчырай размовай, у ходзе якой былі зададзены хвалюючыя пытанні. На трох пытаннях ад Прэзідэнта да народа прамоўца засяродзіла ўвагу: ці гатовыя беларусы на абарону сваёй дзяржавы, ці гатовыя заплаціць за суверэнітэт роднай Беларусі, ці гатовыя быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе і свае сем’і. «Патрыёт скажа «так», і кожны павінен задаць іх сабе, — падкрэсліла Эльвіра Аляксееўна. — Не толькі дзяржава многае робіць для нас, але і мы павінны зрабіць для дзяржавы — прыняць удзел у рэферэндуме».

На сустрэчы прысутных цікавілі пытанні, звязаныя з каранавіруснай інфекцыяй і загружанасцю педагогаў папяровай работай, на якія член Савета Рэспублікі дала тлумачэнні.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Юліі ШЭЎКА