20 апреля в Турецкой средней школе прошел урок памяти для 6 и 7 классов по теме «Нам этот мир завещано беречь»

20 красавіка ў нашай школе прайшоў урок Памяці для 6 і 7 класаў па тэме  “Нам гэты мір завешчана берагчы”. Ён быў прысвечаны 9 мая, 77-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Да занятка ўсе старанна рыхтаваліся: шукалі матэрыял у інтэрнеце, школьным краязнаўчым музеі, кнігах “Памяць Беларусі”, “ Памяць.Карэліцкі раён”, СМІ аб розных перыядах Вялікай Айчыннай вайны. Разам са старшакласнікамі, настаўнікамі мы падрыхтавалі да прагляду прэзентацыю, відэафільм пра вызваленне Беларусі, выставу літаратуры і матэрыялаў па тэме ўрока.

На уроку прысутнічала і выступала Ждан Аксінья Уладзіміраўна, першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ”. Яна расказала нам аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, што з кожным годам становіцца ўсё менш жывых сведкаў – ветэранаў. Таму сучаснае пакаленне павінна памятаць прыклады стойкасці, мужнасці людзей, якія перамаглі фашызм, каб мы сёння маглі жыць у мірнай, свабоднай, незалежнай краіне.

Гартаючы старонкі гэтай страшэннай вайны пры праглядзе прэзентацыі, відэафільма, слухаючы інфармацыю аднакласнікаў, вучняў 7 класа, класнага кіраўніка Цаба І.В. пра падзеі ў час вайны ў Беларусі, Карэліцкім раёне, в. Турэц, мы пагружаліся ў падзеі тых гістарычнвх дзён: пачатак вайны і гераічная абарона Брэсцкай крэпасці, акупацыя з паднявольным жыццём амаль 9 мільёнаў мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных, спальваннем вёсак, здзекамі, жорсткасцю, бесчалавечнасцю ў канцлагерах, турмах, гета (Карэліцкае, Мірскае гета), дзе адбывалася знішчэнне – генацыд беларускага народа, партызанскі рух (“рэльсавая вайна”, кавалерыйскі партызанскі атрад і “лясныя” змагары Панямоння) і падпольная барацьба (дыверсіі, смерць В.Кубе, уклад у агульную перамогу падпольшчыкаў – Герояў Савецкага Саюза, К.Заслонава, В.Харужай, П. Машэрава), і такое доўгачаканае вызваленне, дзе камандуючым 3-ім Беларускім фронтам, у час аперацыі “ Багратион” у чэрвені 1944г., быў І. Д. Чарняхоўскі, чыё імя носіць наша сельскагаспадарчая арганізацыя (КУСП “Чарняхоўскі-Агра”).

Абмеркаванне падзей ваеннага часу, адказы на пытанні ўдзельнікаў занятка дапамаглі мне зразумець, што прыносіць людзям вайна на самай справе, і як усім нам, хто жыве 77 гадоў пад мірным небам, патрэбна ганарыцца мужнасцю, стойкасцю і гераізмам нашых дзедаў і прадзедаў, падараваўшых нам Перамогу 9 мая 1945года. Таму мы і усе людзі на Зямлі павінны памятаць аб савецкім народзе, народзе-вызваліцелі чалавецтва ад фашысцкага рабства. І мы, вучні, стараемся памятаць: даглядаем воінскія захараненні і помнікі, наведваем музеі і выставы (“І памятаць балюча і забыць нельга”), удзельнічаем ў акцыях “Гордасць маёй сям’і”, абласной акцыі “ Кветка Перамогі ў кожным акне!”, конкурсе дзіцячага малюнка “Гісторыя майго края ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, адзіным уроку “Аб чым звоняць званы Хатыні” і іншых патрыятычных мерапрыемствах, пра што мы прыгадалі таксама ў час нашага занятка.

Я упэўнены, што ў нашай памяці – наша сіла! І калі мы і ўсе людзі на Зямлі будзем памятаць урокі вайны, любіць сваю Радзіму, мір і свабода будуць ва усім свеце.

Рожын Макар, 6 клас

ДУА “ Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”