В Кореличах члены районной организации инвалидов провели турнир по шашкам и шахматам

Такой думкі прытрымоўваюцца і ўрачы, і псіхолагі, бо, па іх меркаванні, людзі, маючыя хобі, адчуваюць сябе здаравей тых, у каго няма ніякіх захапленняў. Тыя, хто знайшоў заняткі па душы, радзей пакутуюць парушэннямі памяці і не паддаюцца дэпрэсіі. Часам, як сцвярджаюць медыкі, захапленні могуць быць нават больш эфектыўнымі, чым медыкаменты. У гэтым асабліва перакананы людзі з абмежаванымі магчымасцямі, ад іх не раз даводзіцца чуць цвёрдае запэўніванне: «Хобі абараняе ад хваробаў!»

Члены Карэліцкай раённай арганізацыі інвалідаў маюць разнастайныя хобі: мужчыны бавяць час, займаючыся цяслярствам і сталярствам, ёсць сярод іх заўзятыя пчаляры, краязнаўцы, аматары літаратуры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці. Многія жанчыны захапляюцца кветкаводствам, вышываннем, вязаннем, рупяцца на агародах, пішуць вершы, здзіўляюць шэдэўрамі выпечкі. Але ўсіх аб’ядноўвае адно хобі — імкненне весці актыўны, здаровы вобраз жыцця, таму па меры сваіх магчымасцяў не цураюцца заняткаў спортам. Асабліва шмат прыхільнікаў гульні ў шашкі і шахматы, таму з задавальненнем прымаюць удзел у спаборніцтвах па шашках і шахматах. Вось і на мінулым тыдні па запрашэнні старшыні раённага таварыства інвалідаў Веры Міхайлаўны Сашко з усіх вугалкоў раёна прыехалі члены таварыства на турнір, арганізатарам якога выступіў сектар спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама. У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі (вялікі дзякуй дырэктару ўстановы Л. К. Арцюх за прадастаўленае памяшканне) барацьба разгарнулася не на жарты. У выніку пераможцамі ў шашках сярод жанчын стала Наталля Непагода (в. Крышылоўшчына), сярод мужчын — Віталій Шэўка (г.п. Карэлічы); прызёрамі — Наталля Лазарэвіч (г.п. Карэлічы), Ала Бразоўская (агр. Ярэмічы). Юрый Нянашаў (г.п. Мір), Павел Макарэвіч (в. Аканавічы). Сярод шахматыстаў 1-е месца заняў Сяргей Ашманкевіч (г.п. Карэлічы), Мікалай Гагарын (г.п. Карэлічы), Юрый Нянашаў (г.п. Мір) названы прызёрамі. Сектар спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама ўзнагародзіў пераможцаў Дыпломамі і грашовымі прэміямі. Прызёрам былі ўручаны Дыпломы сектара спорту і турызму, а таксама грашовыя прэміі за кошт сродкаў грамадскага аб’яднання інвалідаў. Яшчэ пяць чалавек атрымалі ў падарунак ад грамадскага аб’яднання «Белая Русь» сувеніры за праяўленую волю да перамогі. Суддзя спаборніцтваў, інспектар сектара спорту і турызму, Вольга Рэкун падзякавала прысутным за ўдзел у турніры, адзначыла добрую падрыхтоўку і высокі спартыўны дух, пажадала ўсім моцнага здароўя і новых дасягненняў.

У сваю чаргу ўдзельнікі мерапрыемства выказалі ўдзячнасць сектару спорту і турызму, праўленню аб’яднання інвалідаў за падораную радасць ад зносін і выказалі надзею, што пандэмія больш не перашкодзіць ладзіць сустрэчы, якія дапамагаюць умацаванню духоўнага і фізічнага здароўя.

Галіна КАЛТУНОВА,
член раённага аб’яднання інвалідаў