З маленства стаць патрыётамі

Фарміраванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму   заўсёды было адным з прыярытэтным напрамкаў дзейнасці ў кожнай установе адукацыі. Работа па патрыятычным выхаванні пранізвае ўсе ўзроўні адукацыі. Яшчэ большую актыўнасць яна набывае ў  Малюшыцкім дзіцячым садзе.

Выхавальнікі Гурана Г.У. і Рытус С.А. пачынаюць фарміраванне ў дзяцей патрыятызму з вывучэння сваёй радзімы Беларусь, гісторыі сваёй сям’і, вёскі, дзе яны жывуць.  Праз экскурсіі і прагулкі ў лес, поле прывіваюць дзецям любоў да роднай прыроды, замацоўваюць веды аб раслінах, розных пародаў дрэў, якія растуць у нашай мясцовасці, фарміруюць пачуццё адказнасці за зберажэнне прыроды роднага краю. Праводзяць тэматычныя заняткі:  “Мая сям’я”, “Мая вуліца”, “Мой дзіцячы сад”, якія садзейнічаюць эфектыўнаму і сістэматычнаму засваенню дзецьмі ведаў аб родным краі. Выхавальнікі прывіваюць дзецям такія важныя паняцці як: “абавязак перад Радзімай”, “любоў да Айчыны”, “нянавісць да ворага”, “ працоўны подзвіг”.

Праз наведванне краязнаўчага музея адукацыі маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з нацыянальнымі касцюмамі, старынным посудам, прадметамі быту, заняткамі нашых продкаў. З мэтай патрыятычнага фарміравання выхавальнікі выкарыстоўваюць мастацкую літаратуру і такія формы работы як:  гульні – спаборніцтвы “Хто больш ведае аб краі”, дыдактычная гульня “Малая радзіма”, віктарына “ Наша радзіма- Беларусь”, свята “ Армія ў наш час”, ранішнік  “ Свята Перамогі”, завочнае падарожжа  “Што такое гераізм”, вусны часопіс “ Нашы славутыя землякі”.

Аднак, самыя памятныя мерапрыемствы, калі дзеці самі могуць  удзельнічаць, убачыць,  дакрануцца. Так, напярэдадні 9 мая наш дзіцячы сад пабываў ля помніка “Смуткуючай маці”, прачытаў вершы пра вайну, усклаў кветкі, тым воінам Вялікай Айчыннай вайны, чые імёны высечаны на плітах помніка.

Выхавальнікі ўпэўнены, што спазнанне маладым пакаленнем гісторыі роднага краю, подзвігаў і дасягненняў землякоў – найбольш эфектыўны спосаб фарміравання любові да сваёй краіны, да сваёй Радзімы.

 Загадчык Ала Уласевіч