Юбілей Янкі Купалы адзначылі на Карэліччыне

Юбілей беларускага песняра адзначаецца не ўпершыню. Пра Янку Купалу шмат пішуць і пісалі. Яго творы чыталі, чытаюць… і будуць чытаць. Таму што многія з іх такія сучасныя, што ўздзельнічаюць на чытача сёння яшчэ больш, чым тады, калі былі напісаныя песняром- прарокам. Слова Купалы “… было перуном, маланкаю, гудзела вечавым звонам, палыхала полымем і…. цвіло маладым каханнем, атуляла матчынаю пяшчотаю”.

Купала – поўная  скарбніца нацыянальнага багацця.

Бібліятэчныя ўстановы далучыліся да святкавання і прапанавалі сваім чытачам цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы. Славілі імя Янкі Купалы ў раённай бібліятэцы. На літаратурна-музычнай гадзіне “З Купалам у сэрцы жывём” бібліятэкары сумесна з наведвальнікамі ДУ “Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” чыталі вершы Янкі Купалы і спявалі песні,  знаёміліся з фактамі і падзеямі жыцця паэта.

Купалаўскую тэму  абмеркоўвалі ў Варанчанскай СБ. Юныя чытачы прынялі удзел у гучных чытаннях  у гонар пісьменніка.

На літаратурнай вечарыне “Пакуль ёсць Купала – будзе народ” у Аюцавіцкай СБ  гучала беларуская музыка. Дзеці слухалі і самі чыталі вершы паэта,  падпявалі разам  песню “Купалінка”.

У Турэцкай СБ падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаліся пачулі пра дзіцячыя гады паэта, а затым чыталі вершы з зборніка  “Алеся”. І яшчэ бібліятэкар пэўнай бібліятэкі праняла ўдзел у школе актыўнага грамадзяніна мясцовай установы адукацыі. Выступленне тычылася постаці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Літаратура з фонда бібліятэкі — у дапамогу.

Пра любоў да роднай зямлі, пра вялікае жаданне песняра  “З цэлым народам гутарку весці” і бачыць яго шчаслівым, а родную беларускую мову- паважанай, вялі гутарку ўдзельнікі літаратурных вечарын у Ярэміцкай, Красненскай, Цырынскай, Жухавіцкай СБ.

Прыцягвалі ўвагу кніжныя выставы твораў песняра і выданняў пра яго жыццё і  шлях да чытачоў яго твораў “Слухаем і чытаем вершы Купалы”, “Святло купалаўскіх вобразаў”, “Янка Купала і наш край”, “Пясняр роднага краю”, “Не можа без Купалы Беларусь”.

Таксама з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў рамках Года гістарычнай памяці праводзіцца абласны чэлендж «Класічна… Патрыятычна»: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа». Бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” хуценька згадзіліся з прапанаваннем і зрабілі 27 цікавых фотаздымкаў і відэазапісаў, якія размешчаны на афіцыйным сайце ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” і ў сацыяльных сетках.

Наталля Казарэз,

метадыст ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”