В Кореличском районе убрано 37% зерновых и зернобобовых культур (+инфографика)

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на 9 жніўня па ўраджайнасці збажыны лідзіруе СВК “Маяк-Заполле” з паказчыкам 85,8 ц/га. На другім і трэцім месцах — СВК “Жухавічы” (79,9 ц/га) і ДП “Племзавод Карэлічы» (64,3 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 60,3 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 13,9 ц/га.

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 6556 гектараў збожжавых палеткаў, што складае 37% ад запланаваных 17772 га, намалацілі 39516 тон.

Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 82% убраных плошчаў ужо вызвалены.

Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. Сёлета механізатарам раёна неабходна абмалаціць 4 050 га алейнай культуры, з якіх на ўчарашнюю раніцу ўбрана 3034 га, ці 75%. Ураджайнасць складае 34,7 ц/га, што на 7 ц/га вышэй, чым на гэтую ж дату ў мінулым годзе. Агульны намалот “чорнага золата” складае 10539 тон.

Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Пры плане ў 2150 гектараў выцераблена 1789 га, або 83%. Ільнотраста паднята з плошчы 292 га, або 14%. Сыравіна звезена з 257 га. Сабрана 190 т насення лёну, ураджайнасць складае 4,8 ц/га.

Працягваецца ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18855 га ўзарана 2963 га, або 16%. Пад азімую сяўбу маецца 76% мінеральных угнаенняў, у тым ліку 40% азоту, 17% фосфару, 119% калію. Нарыхтавана 88 тыс. тон, або 100% арганічных угнаенняў, вывезена на палі 80,7 тыс. тон, або 87%, унесена 8,9 тыс. тон, або 10%.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 78% сена (7381 т), 81% сенажу (130981 т), 1% сіласу (995 т). Маецца 40638 тон кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14,4 цэнтнера кармавых адзінак, што менш на 1,4 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык.

Іна ЛЕЙКА